ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

23 красавіка 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
jezus-milosierny

❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Антонію Дзям’янку, Ксяндзу Пробашчу Віталію Цыбульскаму, усім Сёстрам і Ксяндзам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды Вялікага чацвярга і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя на доў- гія гады жыцця і шмат сіл. Няхай Езус адорыць патрэбнымі ласкамі, а Маці Божая нястомна мае ў сваёй апецы. Дзякуем Біскупу Аляксандру за скіраванне Ксяндза Віталія ў нашу парафію.
Удзячныя вернікі з Уселюба
❧✿☙
Глыбока паважаным Ксяндзам Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, а таксама Ксяндзам Віталію Внароўскаму, Альгімантасу Паулікасу, Валерыю Быкоўскаму, Андрэю Лішко, Яну Кузюку, Валерыю Спірыдону і Аляксандру Вараб’ёву з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем усяго найлепшага: Божай любові і людской зычлівасці. Няхай міласэрны Бог узнагаро- дзіць Вас за ахвярную працу, бласлаўляе кожны дзень паслугі, а Найсвяцейшая Маці спадарожнічае сваёй любоўю і заступніцтвам на працягу ўсяго жыцця.
З малітвай, вернікі з адэльскай парафіі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Біскупу Аляксандру Кашкевічу, Здзіславу Вэдэру, Алегу Каралёву, Юзафу Багдзевічу, Віктару Захарэўскаму, Паўлу Раманоўскаму, Аляксандру Мятліцкаму, Казіміру Мараўскаму, Клерыку Юрыю Пашкаўцу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых Божых ласкаў, радасці, шмат сіл, моцнага здароўя, запалу і натхнення, зычлівых людзей побач, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Вашыя сэрцы напаўняюцца міласцю, а промні міласэрнасці асвятляюць жыццёвы шлях. Памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Кучынскаму і ўсім Святарам, якія працуюць у гродзенскай катэдры, з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні: радасці, супакою і поспехаў. Няхай уваскрослы Хрыстос вядзе па цудоўнай дарозе паклікання, асвячае сцежкі штодзённага жыцця, напаўняе надзеяй, верай, любоўю і бласлаўленнем. Няхай Святы Дух адорвае ўсімі ласкамі, а Маці Божая дадае сіл, каб крочыць наперад.
Малітоўная група БМ Кангрэгацкай, Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі і малітоўная група з Гродна- Аўгустоўка
❧✿☙
Паважаным Сёстрам Марыі Стасевіч, Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Вераніцы Огар, Дар’і Еўтухоўскай, Мар’яне Алешчык, Аляксандры Арэшка, Філатэі Ціхановіч, Агаце Смольскай і Клары Волчэк з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя віншаванні: здароўя на доўгія гады жыцця, плённай працы на Божай ніве. Няхай смутак Вас абмінае, а жыццё плыве ў радасці. Усіх патрэбных ласкаў ад уваскрослага Збаўцы!
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін і свят Уваскрасення Пана шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, усіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста, поспехаў у паслузе, апекі святога Заступніка, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень. Шчасці Божа!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Грыцко і Ігару Анісімаву з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх ласкаў ад уваскрослага Езуса, добрага здароўя на доўгія гады і шмат сіл на святарскім шляху.
Парафіяне з касцёла Узвышэння Святога Крыжа з в. Першамайская і капліцы Божай Міласэрнасці ў в. Хадзілоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Бразінскаму з нагоды Імянін і Велікодных свят жадаем здароўя, шчасця, душэўнага супакою і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Езуса. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі кожны дзень, а Святы Дух асвячае святарскі шлях.
Апостальскі рух “Маргарытка” са Смаргоні
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Урбановічу, Артуру Валчкевічу, Віталію Цыбульскаму, Юрыю Ёдзіку і Аляксандру Вараб’ёву з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця, добрых і чулых людзей навокал. Няхай Бог, які паклікаў Вас да святарства, няспынна адорвае сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца.
Апостальскі рух “Маргарытка” са Смаргоні
❧✿☙
Дарагому Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Юбілею, Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады, шмат прыгожых і радасных дзён, супакою ў сэрцы. Няхай уваскрослы Хрыстос асвячае сваёй ласкай Ваш жыццёвы шлях, Маці Божая з любоўю чувае, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця.
Вернікі з касцёла Божай Міласэрнасці ў Свіслачы, парафіяне з Квасоўкі
❧✿☙
Паважаныя Ксяндзы Тадэвуш Крыштопік, Лешэк Дамагала, Люцыян Радомскі, Марэк Занеўскі, Андрэй Лішко і ўсе Святары! З нагоды Вялікага чацвярга і свят Уваскрасення Пана складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Усемагутны адорвае Вас усімі ласкамі, а жыццё будзе напоўнена радасцю. Няхай Езус вядзе праз святарскі шлях, які Вы выбралі, Дух Святы ўзмацняе душу і цела, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца ў цяжкія хвіліны жыцця.
Верныя парафіяне з касцёла Божай Міласэрнасці ў Свіслачы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Марціновічу, Юрыю Свіслоцкаму, Сёстрам Эўхарыі, Гарэцці, Юліце, Паўле з нагоды Велікодных свят шчыра жадаем моцнага здароўя, радасці, цярплівасці, моцнай веры, шмат сіл, Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай уваскрослы Езус мае Вас у сваёй апецы, а Найсвяцейшая Маці вядзе па найлепшым шляху да святасці. Аддзяч, Божа, за паслугу ў нашай парафіі, шчырыя малітвы і мудрыя казанні.
Сям’я Касцюшка
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Яну Радзюку, Паўлу Урбану, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Звяжынскаму, а таксама ўсім Ксяндзам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Молім Пана, каб кожны з Вас знаходзіў у сваім сэрцы і нястомна пацвярджаў жыццём тое аўтэнтычнае значэнне, якое мае Ваша асабістае пакліканне. Жадаем таксама святасці, якая выражаецца ў стараннасці і самаадданасці, каб у таямніцах святарскага жыцця Хрыстос стаў бачным і чутным, а Вы, па Яго прыкладзе, былі добрымі пастырамі.
З хрысціянскім прывітаннем, вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Ясевічу і Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін перасылаем шчырыя віншаванні: моцнага здароўя, нязгаснай веры, настойлівасці ў душпастырскай працы. Няхай кожны дзень жыцця будзе бласлаўлёны, сэрца перапаўняе радасць, шчасце і спакой. Няхай святы Заступнік узносіць Вашы малітвы да Бога, беражэ і выпрошвае ласкі, а Маці Божая апекуецца і дапамагае на дарозе, па якой Вы крочыце за Хрыстом.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін перасылаем самыя цёплыя і сардэчныя пажаданні: Божых ласкаў на кожны дзень святарскага жыцця, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай. Няхай уваскрослы Хрыстос асвеціць Ваш шлях, адорыць сваёй міласэрнасцю. Дзякуем за Божае слова, павучальныя казанні, працу і намаганні ў аднаўленні касцёла і добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол яго, за ўсмешку, падтрымку і добрыя адносіны.
Удзячныя парафіяне з Цудзенішкаў, а таксама сям’я Тарасевіч з Гродна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, шматлікіх Божых ласкаў у душпастырскай працы, каб і далей Вы аддана служылі Богу і людзям. Няхай у Вашым сэрцы пануе цішыня, а на твары – усмешка. Радаснага Алелюя!
Вернікі з Цудзенішкаў і парафіяне з Рэплі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Шанчуку з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай усемагутны Бог адорвае ўсімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці няспынна Вамі апекуецца. Няхай агонь веры, надзеі і любові ніколі не пагасне ў сэрцы, а дарога да Неба, па якой Вы нас вядзеце, будзе ўсцелена самымі прыгожымі кветкамі.
Парафіяне з Гожы
❧✿☙
Паважаным Айцам Антонію Пажэцкаму і Паўлу Раманчуку з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус адорвае Вас добрым здароўем, запалам і стойкасцю ў абвяшчэнні Божага слова і навяртанні людзей да Бога. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды Вамі апекуецца, а вакол будуць толькі добразычлівыя людзі.
Рыцарства Беззаганнай, адарацыйнае кола
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Павайбу, Юрыю Марціновічу і Юрыю Свіслоцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, Божага бласлаўлення, радасці, аптымізму, дароў Святога Духа і моцнай веры. Няхай Езус, які аддаў сваё жыццё на крыжы, дапамагае Вам ва ўсіх справах.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Айцу Юрыю Саковічу з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, сілы ў цяжкасцях штодзённага жыцця і ў здзяйсненні святарскай паслугі, добрага плёну на Божай ніве, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Карэлічаў і Варончы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрага плёну ў душпастырскай працы, цярплівасці, мудрасці і мужнасці. Няхай Ваш нябесны заступнік дапамагае ва ўсіх справах, а Маці Божая беражэ ад усякага зла.
Удзячныя парафіяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Ражанкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Жэгарыну з нагоды Велікодных свят і Імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Няхай Бог нястомна ўдзяляе Вам свае ласкі і бласлаўленне, а Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе плашчом мацярынскай апекі. Жадаем таксама шчодрых дароў Святога Духа, радасці, супакою, сардэчных і шчырых людзей побач.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам, Касцёльны камітэт і парафіяне з Навагрудка
❧✿☙
Паважанаму Айцу Віталію Бандаронку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, сіл, стойкасці і цярплівасці ў душпастырскай працы, Божай дапамогі і апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Слоніма
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, душэўнага супакою і шмат радасці. Няхай уваскрослы Хрыстос напаўняе Вас усімі дарамі і адорвае бласлаўленнем на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Шылавічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця і радасці, поспехаў у душпастырскай паслузе, сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай людзі, якіх сустракаеце на святарскім шляху, адорваюць Вас дабрынёй і зычлівасцю, Бог усемагутны спасылае шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Маці ахінае моцнай любоўю і апекай, выпрошваючы ў Сына неабходныя ласкі. Моцнага здароўя Вашым бацькам!
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Андрэя Баболі, Казловічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Велікодных свят складаем самыя сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці ў святарскай паслузе і толькі зычлівых людзей побач. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці апекуецца і дадае запалу да працы. Доўгіх, радасных і шчаслівых душпастырскіх гадоў!
З павагай, знаёмыя сем’і з Каменкі, парафіяне з в. Скярсі
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, сілы ў абвяшчэнні Божага слова, няспыннай апекі Маці Божай, шмат здароўя і радасці на кожны дзень жыцця. Шчасці Божа!
Сям’я Заяц
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Міхалу Ластоўскаму і Артуру Малафею з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус заўсёды Ваc бласлаўляе, будзе крыніцай радасці. Няхай Божы Дух жыве ў Вашых сэрцах і ніколі не дазволіць забыцца пра тое, што ў святарскім жыцці самае важнае. Шчыра дзякуем за адкрытыя сэрцы, любоў, якою дзеліцеся з намі, апеку, мудрыя парады.
Парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Велікодных свят перасылаем найлепшыя пажаданні: сілы і моцы Святога Духа ў абвяшчэнні Добрай Навіны, непахіснай веры, здароўя, радасці і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Дзякуем за тое, што ахвяруеце для нас свой час. Цешымся, што ведаем Вас.
Моладзь з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважаныя Айцы Пробашч Вітольд Пяцельчыц, Аляксандр Махнач, Віталій Сярко, Ян Асіповіч, Віталій Слука! З нагоды Дня святара і Велікодных свят дасылаем словы сардэчных віншаванняў і ўдзячнасці. Няхай паслуга на Божай ніве прыносіць задавальненне і шчодры плён, здароўе будзе моцным і заўсёды спадарожнічае шматграннасць духоўнага свету. Дзякуем Богу за кожны дзень, калі праз Вашы рукі здзяйсняецца бяскроўны дар адкуплення, за тое, што корміце нас Божым Целам і словам. Няхай уваскрослы Езус узнагародзіць за ўсе малітвы, мудрыя казанні, прыклад набожнасці і дабрыні.
Вернікі, Біблійнае кола і Ружанцовае кола св. Максімільяна з парафіі св. Тэрэзы Авільскай са Шчучына
❧✿☙
Паважаным Айцам Пробашчу Вальдэмару Слоту і Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, Божай міласэрнасці, стойкасці ў працы і таго, чаго патрабуюць Вашыя сэрцы. Няхай Маці Божая заўсёды ахінае Вас сваім плашчом, а ўваскрослы Хрыстос адорвае сваім бласлаўленнем.
Вернікі і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды жывуць супакой, любоў і дабрыня, а нястомная энергія спадарожнічае Вам, прыносячы бясконцую радасць ад плёну святарскай працы. Шчыра дзякуем за распалены агонь веры, мудрыя і павучальныя казанні, душпастырскія адведзіны нашых сем’яў, мілую ўсмешку, добрае сэрца і любоў да ўсіх нас. Парафіяне з касцёла
св. Міхала Арханёла ў Луконіцы, вернікі з в. Старое Сяло
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Юзафу Багдзевічу, Юрыю Ясевічу і нашым дарагім Сёстрам з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят жадаем бласлаўлення ад уваскрослага Езуса, моцы Святога Духа, апекі Маці Божай, шмат радасці, моцнага здароўя і душэўнага супакою на кожны дзень. Дзякуем за любоў, клопат аб парафіянах і святыні, цудоўны плён душпастырскай паслугі.
З павагай, парафіяне з касцёла свсв. Космы і Дам’яна, Астравец
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад шчырага сэрца жадаем шмат здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, дапамогі Святога Духа. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваімі ласкамі, мудрасцю, любоўю. Нізкі паклон за нястомную працу, духоўную апеку, малітву і дабрыню. Дзякуем Вашай маме за сына святара.
З павагай, парафіяне з вёсак Трабы і Малінавая
❧✿☙
Каханым Сёстрам Ганне і Агнешцы, а таксама Кансэкраваным Удовам з нагоды Велікодных свят перасылаем шчырыя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас бласлаўленнем, неабходнымі ласкамі і супакоем. Жадаем шмат радасных і цёплых хвілін у жыцці.
З малітвай, удзячныя парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем Божай любові, неабходных ласкаў ад уваскрослага Езуса, дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, здароўя, моцнай веры, стойкасці ў пакліканні. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена радасцю, дабрынёй і зычлівасцю людзей.
З малітвай, вернікі з в. Малінавая
❧✿☙
Паважаным Айцу Пробашчу Юрыю Саковічу і Дыякану Ануфрыю Альховіку з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем здароўя, сіл, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваімі ласкамі, любоўю, супакоем. Дзякуем за шчырую малітву, добрае сэрца, клопат аб парафіянах і святыні.
З малітвай і ўдзячнасцю, парафіяне з Карэлічаў і Варончы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, радасці і нязгаснага запалу ў сэрцы. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, разуменне, дабрыню, а таксама руплівую працу ў нашай капліцы.
Вернікі з капліцы Сураж
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе на дарозе святарства, а Маці Божая абараняе мацярынскай любоўю і ахінае сваёй апекай.
Парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы, в. Андрэеўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Гардзейчыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа. Дзякуем за павучальныя казанні, ахвярную душпастырскую працу ў парафіі і адкрытасць на кожнага чалавека. Няхай уваскрослы Езус дапамагае Вам у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а побач будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі.
Вернікі з парафіі Нараджэння НПМ, Кямелішкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Велікодных свят і Дня нараджэння перасылаем букет шчырых пажаданняў. Няхай добры Бог адорвае ўсімі неабходнымі ласкамі і ўзмацняе ў нялёгкім святарскім служэнні, святы Заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам, а Дух Святы атуляе сваім святлом кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус будзе Вашым Сябрам, а Яго Маці моцна прытуляе да свайго сэрца. Дзякуем за мудрую навуку, добрае сэрца, цярплівасць, цудоўны прыклад веры і чалавечнасці, нястомны клопат аб верніках і святыні. У малітве просім, каб добры Бог шчодра аддзячыў Вашым бацькам за такога добрага сына.
Вернікі з касцёла свсв. Анёлаў-ахоўнікаў у Раготне, касцёла Божага Цела ў Дварцы, Данілавіцкай капліцы, а таксама былыя парафіяне з Моцевічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, добрага здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу ў працы, сілы, душэўнага супакою, шчодрага плёну на Божай ніве і сталай апекі Найсвяцейшай Маці.
Касцёльны хор і вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Доцішках
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом Ваш святарскі шлях, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай любові.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Нараджэння НПМ, в. Дуды
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Марціновічу і Андрэю Лысаму, Айцу Андрэю Жылевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады, рада- сці, якая выпраменьваецца са свят Уваскрасення Пана, а таксама сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Апостальства “Маргарытка” з в. Сураж
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя, радасці, любові і веры. Няхай Хрыстос вядзе Вас сваім провідам, Найсвяцейшая Маці ахінае апекай, а Святы Дух шчодра ўдзяляе патрэбныя дары.
Парафіяне з в. Шэмбелеўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Дулю з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: Божых ласкаў, здароўя, сіл, разважлівасці, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваёй міласэрнасцю. Ад усяго сэрца дзякуем за працу ў нашай парафіі, за тое, што выхоўваеце дзяцей і моладзь у веры і любові да Бога, вучыце быць адказнымі за свае ўчынкі.
Ружанцовае кола, парафіяне, дзеці і моладзь з касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿☙
Шаноўнай Сястры Ядзвізе Мяцеліцы з нагоды Дня нараджэння складаем найлепшыя пажаданні. Ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа на кожны дзень, нястомнай апекі Маці Божай і добразычлівых людзей побач. Няхай здароўе спрыяе на працягу доўгіх гадоў, а радасць, любоў і шчасце будуць Вашымі найлепшымі сябрамі. Шчасці Божа!
З павагай, вернікі з парафіі св. Роха ў Грандзічах
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Яну Гавэцкаму і Алегу Яновічу, Сястры Ірыне і Спадарыні Жане з нагоды Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні: бласлаўлення ад Усемагутнага, мудрасці, натхнення Святога Духа. Шчыра дзякуем за паслугу на карысць Богу і людзям. Няхай уваскрослы Езус дадае Вам моцы, сілы, здароўя і радасці на доўгія гады.
Парафіяне з Іўя
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Хрыстос бласлаўляе Вас і адорвае моцным здароўем, абсалютным шчасцем у святарстве, задавальненнем ад паслугі і штодзённым супакоем.
З малітвай і павагай, парафіяне з касцёла св. Францішка Асізскага ў Свіслачы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Велікодных свят, Дня нараджэння і Імянін перасылаем букет сардэчных віншаванняў: апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, дароў Духа Святога, Божага бласлаўлення. Няхай гэты дзень вясновы ўвойдзе ў дом, адорыць ласкай, прынясе спакой і радасць. Вы зрабілі шмат, ад чаго на зямлі ўжо застаўся след. Жадаем Вам здароўя і шчасця. 100 гадоў!
З любоўю, парафіяне з касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве і капліцы ў Бортніках
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Віталій Чурган! З нагоды свят Уваскрасення Пана ад шчырага сэрца жадаем Вам моцнага здароўя, ласкі ад Усемагутнага і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай на Вашым святарскім шляху будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі.
З павагай, Ружанцовае кола НПМ Тракельскай і парафіяне з Юрацішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Барысевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, душэўнага супакою, радасці ад паклікання, стойкасці на святарскім шляху. Дзякуем Вам за абвяшчэнне Божага слова, мудрыя і павучальныя казанні, прыклад моцнай веры, цярплівасць і ахвярную працу ў нашай парафіі, а Богу – за Вас.
З малітвай і павагай, парафіяне з Наваельні
❧✿☙
Паважаныя Ксяндзы Пробашч Уладзімір Гуляй, Павел Салабуда, Станіслаў Пацына, Алег Канановіч, Віталій Сідорка, Валерый Спірыдон, Клерыкі Андрэй Эйсмант, Эрнэст і Тамаш Мікалайчыкі, Андрэй Струкель, а таксама Сёстры Клара Волчэк, Агнэс Астравух і ўсе тыя, хто працаваў у нашай парафіі! Шчыра віншуем Вас са святам Уваскрасення Пана. Жадаем моцнага здароўя, нязломнай веры, моцнай сілы волі, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Віктару Велівісу, Генрыху Яблоньскаму і Сястры Ядзвізе Мяцеліцы з нагоды Вялікадня складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус будзе для Вас крыніцай сілы і радасці ў выконваемай паслузе, Святы Дух апраменьвае святлом, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Дзякуем за адданае служэнне Богу і людзям, добрае сэрца, любоў і цярплівасць да нас.
Парафіяне з касцёла св. Роха ў Грандзічах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Барташэвічу з нагоды Імянін і Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа і мноства цудоўных хвілін на шляху, які падрыхтаваў для Вас Пан. Дзякуем за распалены агонь веры, адкрытае сэрца і адданую паслугу на карысць Богу і людзям.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з касцёла ў Жырмунах
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Юрыю Барташэвічу і Юрыю Ясевічу ў Дзень імянін складаем сардэчныя пажаданні: як мага больш здароўя, душэўнага супакою, стойкасці і нястомнага запалу ў выкананні святарскай паслугі. Шчасці Божа!
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Беняконяў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, радасці, доўгіх гадоў жыцця, сілы і мноства Божых ласкаў. Дзякуем за ахвярную працу, добрае сэрца, прыгожы прыклад веры і мудрасці. Жадаем сіл у цяжкасцях штодзённага жыцця і ў выкананні святарскай паслугі, прыгожага плёну на Божай ніве, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа.
Удзячныя парафіяне з Поразава
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу, Сёстрам Дароце, Марыне і Ярдане з нагоды Велікодных свят прагнем скласці букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, шмат сіл, стойкасці, запалу ў абвяшчэнні Божага слова, апекі Маці Божай і бласлаўлення ад уваскрослага Езуса Хрыста.
Клерык Віталій і сям’я Саўко з в. Вейшычы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Несцеру, Юрыю Марціновічу, Віктару Савіцкаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, мноства Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, зычлівых людзі побач. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Дзякуем за цудоўны прыклад веры.
Вернікі з капліцы Вінцукі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог удзяляе Вам здароўе і радасць, а Найсвяцейшая Маці заўсёды апекуецца. Здзяйснення мар, сонечных дзён і аптымізму на кожны дзень жыцця.
Былыя парафіяне з Навіянкі
❧✿☙
Паважаным Айцам Юзафу Гензу, Дзмітрыю Лабкову, Андрэю Урублеўскаму, Андрю Ядкоўскаму, Валерыю Мазюку, Эдуарду Пяцельчыцу, Віктару Бохану, Вальдэмару Слоту, Станіставу Станеўскаму і Вітольду Пяцельчыцу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем Божага бласлаўлення, усіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці нястомна мае Вас у сваёй апецы.
Апостальства “Маргарытка”, Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Валерыю Быкоўскаму і Юрыю Канапельку з нагоды Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці і ўсіх Божых ласкаў. Няхай гэтае свята прынясе супакой у Вашыя душы, а Марыя Панна адорыць цеплынёй свайго сэрца. Нізкі паклон за святарскую паслугу, прыклад у малітве і добрыя сэрцы.
Ян Цевель і вернікі папраўчай калоніі №11 у Ваўкавыску
❧✿☙
Шаноўныя Сястра Фаустына і ўвесь Абслугоўваючы Персанал! З нагоды Велікодных свят складаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, цярплівасці, сіл, стойкасці. Дзякуем за добрыя сэрцы і любоў да кожнага з нас.
Жыхары Дома міласэрнасці ў Каменцы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Антонію Філіпчыку, Юрыю Садоўскаму, Аляксандру Вараб’ёву, Дзмітрыю Леўчыку, Міхаілу Васількевічу з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчодрых дароў Духа Святога. Няхай Бог бласлаўляе Вас праз усё жыццё, Панна Марыя атуляе мацярынскім плашчом, а Езус будзе Вашым Сябрам.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі, апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Астукевічу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорыць Вас патрэбнымі ласкамі, а Маці Божая атуліць сваёй апекай. Шчыра дзякуем за павучальныя казанні, душпастырскія адведзіны сем’яў, нястомны клопат аб парафіянах і святыні.
Удзячныя вернікі з Індуры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валянціну Хведуку з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, стойкасці, радасці ад душпастырскай паслугі, Божага бласлаўлення, апекі Маці святароў і дароў Святога Духа. Няхай промні Божай міласэрнасці асвячаюць жыццёвы шлях, каб святло Вашай веры вяло да навяртання тых, хто яшчэ не ведае Хрыста. Дзякуем за чулае сэрца і гатоўнасць прыйсці на дапамогу.
Вернікі з Моцевічаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Паўлу Астукевічу і Віталію Бяленіку, Айцу Казіміру Жылісу і нашым дарагім Сёстрам з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: мноства Божых ласкаў, радасці ад служэння, спадарожніцтва Хрыста, здароўя, усмешкі, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзяйсняюцца ўсе Вашы высакародныя планы і намеры.
Парафіяне з Індуры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус апекуецца Вамі, адорвае моцным здароўем і напаўняе супакоем. Доўгіх святарскіх гадоў, зычлівых людзей побач. Ад усяго сэрца дзякуем за паслугу ў нашай парафіі, мудрыя казанні і ўсё, што Вы для нас зрабілі. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе ясны і бласлаўлёны.
Парафіяне з в. Каменка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, сіл і стойкасці ў працы, апекі Божай і святога Заступніка. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды мае Вас у сваёй апецы, а Дух Святы апраменьвае святлом кожны дзень жыцця.
Ружанцовае кола і вернікі з в. Вінцукі, Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузмічу з нагоды Імянін і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай дарога, выбраная для Вас Богам, заўсёды будзе асвечана Святым Духам, Найсвяцейшая Маці апекуецца, святы Заступнік дапамагае, а ўваскрослы Езус трымае Вас каля свайго сэрца і адорвае моцным здароўем, радасцю і ўсімі патрэбнымі ласкамі. Дзякуем за шчырыя малітвы, павучальныя казанні і лагодную ўсмешку.
Вернікі з капліцы МБ Тройчы Цудоўнай у в. Таневічы, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з парафіі Новы Двор
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ігнатовічу з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Імянін жадаем супакою і духоўнай цішыні, здароўя, уданага супрацоўніцтва з супольнасцю вернікаў, да якіх Вы пасланы. Няхай Бог вядзе Вас простымі сцежкамі, а Яго дух нястомна жыве ў Вашым сэрцы і ніколі не дазволіць забыцца пра тое, што ў святарскім жыцці самае важнае.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Яна Хрысціцеля, Масты
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем, каб Езус асвятляў жыццёвы шлях, Бог Айцец дадаваў сіл, Дух Святы – надзеі, мудрасці і супакою, а Маці Божая прытуляла да свайго сэрца, нястомна апекавалася і абараняла ад зла. Дзякуем за ўсе малітвы, намаганні, за ўпэўненасць і супакой, якія Вы нам даеце.
Касцёльны Камітэт і парафіяне з Геранёнаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Яну Сарэлу і Леону Лішыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых ласкаў ад уваскрослага Пана, радасці, надзеі, душэўнага супакою і ўсяго найлепшага. Няхай Найсвяцейшая Маці няспынна Вамі апекуецца і дапамагае пераадольваць цяжкасці штодзённага жыцця.
Верныя парафіяне з Воўпы
❧✿☙
Паважаным Айцу Раману Цесляку і Сястры Юліі з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, доўгіх гадоў жыцця, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай уваскрослы Езус дапаможа пераадолець усе цяжкасці, Дух Святы шчодра адорыць сваімі ласкамі, а Маці Божая ахіне плашчом мацярынскай любові. Дзякуем за адкрытасць, сардэчнасць, шчырую ўсмешку, бязмежную дабрыню, малітвы і святло, якое нясеце ўсім патрабуючым.
Парафіяне з ГроднаАўгустоўка, а таксама Данута з сям’ёй з Гродна
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Аляксандру Шэмету, Артуру Малафею, Алегу Кудэрку і Сястры Таццяне з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, Божых ласкаў, добрых і зычлівых парафіян. Няхай уваскрослы Езус асвятляе Ваш жыццёвы шлях, Дух Святы напаўняе сваімі дарамі, а Маці Божая ахінае плашчом сваёй апекі. Дзякуем за адданае служэнне ў нашай парафіяльнай супольнасці.
Малітоўная група МБ Каралевы Cупакою
❧✿☙
Паважаным Айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў: апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, сілы, надзеі, жыццёвай мудрасці, Божай радасці, задавальнення ад выконваемай паслугі і добрага плёну на ніве Пана.
Сем’і Саковіч, Казімірскіх, Стасевіч і Зажэцкіх з Нямнова
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, мудрасці і Божай апекі на кожны дзень. Няхай Найсвяцейшая Маці будзе Вашай заступніцай у святарскай паслузе, а Святы Дух дапамагае на ўсіх сцежках жыцця.
Вернікі з парафіі Лядск
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Люцыяну Дамброўскаму і Яну Варанецкаму з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Усемагутны дадае моцы і здароўя, Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, Святы Дух шчодра надзяляе дарамі і супакоем. Шчыра дзякуем за Вашыя добрыя сэрцы, лагодную ўсмешку і ахвярную працу.
Парафіяне з Барунаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Алегу Жураўскаму, Алегу Каралёву, Аляксандру Пятровічу, Сёстрам Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Дар’і Еўтухоўскай, Вераніцы Огар з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай усе добрыя намеры рэалізуюцца, кожны дзень будзе напоўнены Божай радасцю і святлом, а Хрыстос дадае сіл і цярплівасці. Плённага супрацоўніцтва з Духам Святым, моцнай веры і апекі Маці Божай.
Закрыстыянін Здзіслаў, дзеці, моладзь, міністранты і парафіяне са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, нястомнай радасці, душэўнага супакою, аптымізму, поспехаў у паслузе на карысць Богу і людзям. Няхай уваскрослы Збаўца штодзённа ўдзяляе Вам сваё бласлаўленне, Дух Святы спасылае свае дары, а Маці Божая атуляе мацярынскай любоўю і апекай.
Удзячныя парафіяне з Мастоў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.