ГРОДНА
Субота,
24 лютага
2024 года
 

ІХ Парафіяда дзяцей і моладзі адбудзецца ў Гродне

Актуальная інфармацыя

Дыяцэзіяльнае мерапрыемства пройдзе 19–22 чэрвеня на тэрыторыі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) і стадыёне ЦСК “Нёман”. Дэвіз сёлетняга спаткання – “Paзам з Марыяй да Езуса”.
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.

   Кошт – 3 р. (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты). Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі ва ўзросце 11–19 гадоў. Максімальная колькасць прадстаўнікоў ад адной парафіі – 15 чалавек + 1 апякун (можа быць і меншая група).
    Пры сабе трэба мець аформленую медыцынскую карту ўдзельніка Парафіяды з фотаздымкам, не старэйшым за адзін год.
   
    Паведаміць аб удзеле неабходна да 1 чэрвеня адказнаму за Парафіяду кс. Артуру Малафею па тэл. (8 033) 624-35-22 або (8 029) 319-54-65. Лісты ўдзельнікаў (імя, прозвішча, дата нараджэння, месца жыхарства) дасылаць да 15 чэрвеня на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  312

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.