ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (139)

Прэса

Выйшла паштовая
   марка да 90-годдзя
   Бенедыкта XVI

   На ёй змешчаны партрэт Папы на пенсіі, які моліцца трымаючы ў руках ружанец.
Аўтарам малюнка з’яўляецца італьянская мастачка Даніэла Лонга. Намінал юбілейнай паштовай маркі – 95 еўрацэнтаў.
    Калекцыянеры таксама маюць магчымасць набыць філатэлістычны набор з 4-ох марак, на якім змешчана выява братэрскіх абдымкаў пантыфікаў Бенедыкта XVI і Францішка.

Іспанскі ўрад
памілаваў 7 вязняў
з нагоды Вялікага тыдня

   
Вызваленне адбылося падчас пакутнай працэсіі.
Звычай памілавання зняволенага вельмі даўні.
    У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Малазе пачалася эпідэмія чумы, якая вынішчала жыхароў. Калі не стала каму несці абразы падчас працэсіі, гэта зрабілі мясцовыя вязні. Пасля заканчэння крыжовага ходу яны спакойна вярнуліся на свае месцы, ніхто не ўцёк. Навіна аб гэтай падзеі дайшла да караля Карла ІІІ, які надаў Брацтву Езуса прывілей кожны год у Вялікую сераду вызваляць аднаго вязня.
    Аб падобным праве пачалі прасіць таксама іншыя брацтвы. Сёння яны звяртаюцца да ўрада з просьбай памілаваць аднаго вязня са свайго рэгіёна. Судовыя і турэмныя ўлады разглядаюць адпаведны запыт і выдаюць ацэначны ліст, які прымае пад увагу ўрад краіны.


На лонданскім
грамадскім транспарце
размесцяць цытаты з Бібліі

   
Выказванні са Святога Пісання ўпрыгожаць 75 гарадскіх аўтобусаў у межах кампаніі “Quote Jesus” (“Цытую Езуса”).
Арганізатары акцыі абралі 3 выслоўі з Бібліі: “Кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ” (Ян 11, 25), “У доме Айца Майго шмат святліц” (Ян 14, 2) і “Я – дарога, і праўда, і жыццё” (Ян 14, 6).
    “Пасля нападаў у Вэстмінстэры стала зразумела, што надзея, а дакладней яе адсутнасць, становіцца ключавым пытаннем сучаснага грамадства, – адзначыў Говард Кондэр, адзін з арганізатараў акцыі. – Мы лічым, што Біблія можа шмат расказаць пра надзею. Хочам, каб гэтая кампанія паўплывала на сэрцы і розумы людзей, каб прапанавала ім надзею і веру ў лепшую будучыню”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.