ГРОДНА
Субота,
13 красавіка
2024 года
 

Сапраўдны салезіянін!

Лісты чытачоў

Больш глыбока спазнаць таямніцу Божай любові нам давялося падчас Юбілею міласэрнасці, які не так даўно перажывалі. Яшчэ раз мы ўсвядомілі сабе, што менавіта міласэрнасць робіць чалавека Чалавекам, дазваляе праявіць і ў той жа час адчуць любоў Усемагутнага. Нездарма ж Пан Езус наказвае: “Будзьце міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36).
    След гэтага святога года асаблівым чынам адбіўся ў сэрцах вернікаў дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Падчас яго ў касцёле адбылося шмат знамянальных падзей. Да тэмы Юбілею былі прымеркаваны рэкалекцыі, сустрэча пілігрымаў. Адбыліся святыя місіі, якія далі магчымасць адчуць Боскую ласку і міласэрнасць. Была праведзена дабрачынная акцыя для дзяцей-інвалідаў “Ад сэрца да сэрца”. Прайшла сустрэча салезіянскіх міністрантаў і свята салезіян-супрацоўнікаў. Ва ўрачыстасць св. Юзафа – Дзень бацькі – у мясцовым араторыі імя бласлаўлёных мучанікаў з Познані была арганізавана святочная праграма “Мой тата самы лепшы”.
Дзякуючы намаганням пробашча парафіі кс. Здзіслава Пікулы і маладых людзей з салезіянскага араторыя ў цэнтры культуры і народнай творчасці г. Дзятлава адбыўся канцэрт пад назвай “Святло Нараджэння Хрыстова”. Як слушна заўважыў на пачатку мерапрыемства пробашч, адбудзецца не проста прадстаўленне – “супольная малітва, увасобленая праз творчасць”. Ніводны нумар у гэты вечар не пакінуў прысутных раўнадушнымі. Пранікнёныя словы вядучых абуджалі самыя светлыя пачуцці. Пасля адбылася калядная віктарына на веданне біблейскай гісторыі. У канцы мерапрыемства на сцэну выйшлі дзеткі з запаленымі свечкамі на знак надзеі на светлую будучыню.
    Падчас Года міласэрнасці вернікі асаблівым чынам ушаноўвалі Маці Божую. Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пасля літургіі парафіяне маліліся ля грота з фігурай Маці Божай Фацімскай. Супольна аддавалі Ёй хвалу падчас раратніх св. Імшаў.
    У свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ішлі ва ўрачыстай працэсіі ў суправаджэнні духавога аркестра. Завяршылі парафіяльны адпуст крыжовым ходам.
    Увогуле, жыццё ў нашым касцёле за апошнія гады значна ажывілася дзякуючы нястомнай працы пробшача. Кс. Здзіслаў – цудоўны святар, самаадданы. Ён здолеў знайсці падыход да кожнага, павёў за сабою як дзяцей, так і дарослых. Сапраўдны салезіянін! Ад імя ўсіх парафіян хачу выказаць пробашчу словы глыбокай павагі. Кс. Здзіслаў, дзякуем за ўсё, што для нас робіце, за любоў, якой не шкадуеце, шчырую малітву, цярплівасць, духоўную апеку. Жадаем Вам здароўя на доўгія гады жыцця, штодзённай радасці, добразычлівых парафіян і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Аддзяч Божа!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  263

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.