ГРОДНА
Субота,
13 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (95)

Варта ведаць

  Упершыню ў Карэі праводзіцца беатыфікацыйны працэс, які датычыць сучаснікаў. Да хвалы алтара будуць вынесены 214 мучанікаў, забітых з нянавісці да веры. Да гэтага часу займаліся толькі постацямі з перыяду пачатку евангелізацыі ў краіне. Кіраўнік камісіі епіскапата па кананізацыйных справах біскуп Лазара Ю Хэн-сік паведаміў, што да беатыфікацыі мучанікаў “пройдзе яшчэ як мінімум 10 гадоў”, але для карэйскіх католікаў “гэтыя асобы ўжо святыя”.

    У Рыме (Італія) у памяшканнях валанцёрскай арганізацыі “Цэнтр людзей свету” адкрылася “Пральня папы Францішка”. Яна будзе бясплатна аказваць паслугі бедным, у прыватнасці бяздомным, якія змогуць памыць тут сваю вопратку і пакрывала. У будынку ўстаноўлены 6 пральных і столькі ж сушыльных машын, ёсць прасы. У тым жа квартале на працягу наступных месяцаў плануецца арганізаваць душавыя кабіны, цырульню, медыцынскія кабінеты і пункт раздачы прадметаў першай неабходнасці.
   
   • Ля падножжа Вавеля ў Кракаве (Польшча) засеяны луг на ўспамін візіту ў краіну Святога Айца. Падчас Сусветных дзён моладзі 2016 папа Францішак асвяціў 6 кг насення, прадстаўленага Дырэкцыяй па азеляненні горада. Пантыфіку, якому экалогія вельмі блізкая, такая думка прыйшлася даспадобы. Таму ўжо ў хуткім часе каля 50-ці відаў лугавых кветак пераважна жоўтага колеру распусцяцца на беразе Віслы. Сярод іх шматгадовыя расліны, якія за год рассеюцца, і луг заквітнее зноў.
     
    Адзін з вядучых экзарцыстаў у ЗША кс. Вінцэнт Ламперт падае ўсё больш інфармацыі аб інтэнсіфікацыі “дэманічнай актыўнасці”. На думку святара, “праблема не ў тым, што д’ябал палепшыў сваю гульню, але ў тым, што ўсё больш людзей гатовы прымаць у ёй удзел”. Крыніцамі, што адкрываюць людзей на дэманічную дзейнасць, ён назваў парнаграфію, наркотыкі і забаву ў акультныя практыкі, якія для нячыстага з’яўляюцца “пунктам уваходу”. Святар таксама звяртае ўвагу на такія формы яго актыўнасці, як інфестацыя, надакучванне і апанаванасць.
   
   •  Усё больш і больш святынь і манастыроў на Захадзе Еўропы ператвараюцца ў месцы для забаў. Апошнія таму прыклады – прыгожы гатычны манастыр XV стагоддзя ў Галандыі, перабудаваны ў шыкоўны гатэль і рэстаран, касцёл на поўначы Іспаніі, перароблены ў скейтпарк. У ЗША святыні ператвараюць у бровары і вінныя склепы. У большасці выпадкаў гэта выклікае абурэнне грамадскасці. На некаторы час пратэсты і дэманстрацыі прыпыняюць працэс дэсакралізацыі. Але неўзабаве людзі “вяртаюцца да нармальнага жыцця” і святыні са згоды ўлад змяняюцца ў месцы часовых задавальненняў.

credo-ua.org; pch24.pl; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  263

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.