ГРОДНА
Панядзелак,
15 красавіка
2024 года
 

Нядзеля Божай Міласэрнасці

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!”. І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас”. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца”. Тамаш, адзін з Дванаццаці, называны Блізня, не быў з імі, калі прыйшоў Езус. Іншыя вучні казалі Яму: “Мы бачылі Пана”. Але ён сказаў ім: “Калі не ўбачу на руках Яго ран ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу”.
    І праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя і Тамаш з імі. Хоць дзверы былі замкнёныя, прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў: “Спакой вам!”. Потым кажа Тамашу: “Дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым”. Тамаш, адказваючы, сказаў Яму: “Пан мой і Бог мой!”. Езус кажа яму: “Ты паверыў, Тамаш, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў”.

Ян 20, 19–31


Бязмежная міласэрнасць
   Нядзеля Божай Міласэрнасці дапамагае яшчэ больш углыбіцца і зразумець значэнне таямніцы ўваскрасення нашага Пана і Збаўцы. Святочная атмасфера Вялікадня паступова рассейваецца, мы вяртаемся да штодзённых спраў і абавязкаў. Аднак з нашай свядомасці не можа знікнуць галоўная праўда, што асаблівым чынам праяўляецца ў гэты час: міласэрнасць Бога не ведае межаў.
    Евангелле прыгадвае пра аб’яўленне Хрыста вучням і Яго наказ аб з’яднанні чалавека з Богам. Айцец Нябесны даруе нам правіны, таму што любіць і прагне, каб мы былі побач з Ім. Наказ, атрыманы Апосталамі, датычыцца ўсіх нас. Хрыстос пакутаваў на крыжы, памёр і ўваскрос, каб аб’явіць моц і веліч Божай міласэрнасці адносна кожнага чалавека, нават самага згубленага. Спазнаўшы яе, мы павінны сведчыць і абвяшчаць, што Божая міласэрнасць з’яўляецца адной з крыніц хрысціянскай радасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  261

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.