ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Навучымся ж міласэрнасці
Бог з самага пачатку гісторыі Аб’яўлення прадстаўляецца нам як міласэрны і літасцівы, цярплівы, багаты на любоў і вернасць (параўн.: Быц 34, 6). Ён любіць людзей усёй сваёй сутнасцю, безумоўна і абсалютна дарма. Любіць не таму, што мы захоўваем запаведзі, але таму, што з’яўляецца Айцом; не таму, што стараемся быць святымі, а таму, што Ён святы; не таму, што пазбягаем граху, а таму, што сам без граху.
Распазнавальным знакам першых хрысціян была менавіта міласэрнасць – кіраванне ў жыцці любоўю, якая паходзіць ад Бога. Сёння яна перастае быць звычайнай штодзённай справай, хутчэй расцэньваецца як вялікі і гераічны ўчынак. Аднак міласэрнасць нельга абмяжоўваць да дабрачыннасці ці ўслужлівасці. Гэта нешта адназначна большае, што заключаецца ў сустрэчы з бядой канкрэтнага чалавека і аказанні яму рэальнай дапамогі. Дзяленне з патрабуючым братам, як напісаў у адным са сваіх пасланняў св. Павел, набліжае нас да сакраманту Любові.†

Св. Тамаш Аквінскі гаварыў: “Міласэрнасць – такое адчуванне чужой бяды, што прымушае прыйсці на дапамогу так, быццам гэта мяне тая бяда напаткала”. Такім чынам, міласэрнасцю з’яўляецца не толькі падтрымка, казаная галоднаму, бяздомнаму ці цяжка хвораму, але таксама падаванне рукі таму, каго прыгнятае самотнасць ці спаткала цяжкая несправядлівасць, хто адчаіўся пасля смерці дзіцяці, засумняваўся, што жыццё мае сэнс, згубіўся духоўна або нарэшце ўсвядоміў, як моцна пакрыўдзіў бліжняга. Дапамога ў ратаванні сужэнства, якое распадаецца, у выхадзе з няволі алежнасці, у перамозе над страхам перад нараджэннем дзіцяці і жаданнем здзейсніць аборт ці над спакусай адпомсціць за ўчыненую крыўду – вось сапраўдная міласэрнасць.
Езус Хрыстус паказаў нам цудоўны яе прыклад. Жыццё Збаўцы было, перш за ўсё, вялікім служэннем іншым людзям. Углядаючыся ў паставу Настаўніка, ва ўцелаўлёную Міласэрнасць, скіруйма да Яго просьбу: “Езу, ціхі і пакорны сэрцам, учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі”. Хрыстос нястомна запрашае не толькі выцягваць далонь па Божую міласэрнасць, але таксама дзяліцца любоўю з іншым чалавекам. Такім чынам мы станем сапраўднымі сведкамі Божай міласэрнасці.
Дарагія Чытачы!
Няхай Нядзеля Божай Міласэрнасці прыпомніць нам, каб былі міласэрнымі адзін да аднаго, як міласэрны наш Айцец (параўн.: Лк 6, 26). Давайце прабачаць адзін аднаму, бо Езус нам прабачыў. Выслухоўваць просьбы бліжніх, таму што Хрыстос пачуў нашы маленні. Падаваць руку патрабуючым, паколькі Збаўца першым працягнуў нам далонь міласэрнасці. Адгукацца на духоўную і фізічную бяду іншых людзей, калі сам Бог схіліўся над нашай убогасцю. Навучымся ж адказваць любоўю і будзьма міласэрнымі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.