ГРОДНА
Пятніца,
08 лістапада
2024 года
 

Слова для Жыцця (137)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Што значыць мець сапраўднае святло? Што значыць крочыць у святле? Перш за ўсё, гэта адмовіцца ад фальшывага святла: ад халоднага і недарэчнага святла забабонаў адносна іншых. Яны скажаюць рэальнасць і спрыяюць нянавісці супраць тых, каго мы асуджаем без міласэрнасці і абвінавачваем без падстаў. Гэта паўсядзённы наш хлеб. Калі пляткуем аб іншых, мы крочым не ў святле, але ў цемры. Іншым фальшы- вым, так спакуслівым і двухсэнсоўным святлом, з’яўляецца асабістая карысць. Калі ацэньваем людзей і рэчы паводле крытэрыя ашага прыбытку, задавальнення, прэстыжу, мы не здзяйсняем праўды ў адносінах і ў сітуацыях. Калі пойдзем шляхам пошуку толькі асабістай карысці, то будзем крочыць у цемры.
        
Фрагмент разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі”, 26.03.2017 



Кс. бп Аляксандр Кашкевіч   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Падобным чынам як да Марыі ў момант Звеставання Бог прыходзіць у штодзённасці да нас і гаворыць: “Не бойся”. Не бойся даверыць Пану сваё жыццё, сказаць Яму “так”. Не бойся, калі на жыццёвым шляху сустрэнеш цярпенне і крыж. Не бойся і павер. А верыць – значыць давяраць Пану і казаць Яму “fiat” кожны дзень. Верыць – значыць быць гатовым прыняць з Божай рукі ўсё, што Ён падрыхтаваў.
    Няхай Найсвяцейшая Маці, верная і пакорная Слуга Пана, выпрошвае нам ласку глыбокай веры, каб мы па Яе прыкладзе ўсім сваім жыццём адказвалі Богу: “Fiat – няхай мне станецца паводле Твайго слова”.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасці Звеставання Пана, 25.03.2017


Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      Першае спатканне чалавека з Езусам адбылося падчас сакраманту хросту, калі яго воды ажывілі нас да новага духоўнага жыцця. Дзякуючы гэтаму сакраманту Хрыстос стаў крыніцай новага жыцця. Аднак з гэтым звязаны і новыя адказнасці: неабходнасць адмовіцца ад граху і жыць у стане Божай ласкі. Каб выйсці з благой залежнасці, найперш трэба прызнаць сваю грэшнасць, прызнаць, што мы выступаем супраць Бога. Наступны крок – звярнуцца да міласэрнага Айца, які паслаў свайго Сына на крыжовую смерць дзеля нашага збаўлення. А гэта акурат тое, да чаго заклікае Марыя ў фацімскім пасланні.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў парафіі МБ Ружанцовай у Ракаве, 28.03.2017

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  54

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.