ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Нядзеля Уваскрасення Пана
З Eвангелля св. Яна
У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. І пабегла, і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: “Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго”. Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. І другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. Тады прыйшоў за ім Сымон Пётр і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. Тады ўвайшоў і той другі вучань, што прыбег першы да магілы, і ўбачыў, і паверыў. Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых.†
Ян 20, 1–9
Няма ўваскрасення без папярэдняй смерці
Уваскрасенне Хрыста з’яўляецца для нас – веруючых – аксіёмай, якая не патрабуе доказу. Гэта аснова нашай веры, таму што, як сцвярджае св. Павел, “калі ж няма ўваскрашэння памерлых, то і Хрыстос не ўваскрос! А калі Хрыстос не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная” (1 Кар 15, 13–14).
Аднак не ўсе ўсведамляюць іншы, нашмат больш відавочны факт, што няма ўваскрасення без папярэдняй смерці. Кожны чалавек павінен калісьці памерці, але гаворка аб іншай смерці і ўваскрасенні. Мы павінны памерці сабой, сваімі дробнымі і буйнымі грахамі, слабасцямі, эгаізмам, жаданнем валодання, уладкаваннем зручнага месца на гэтай зямлі.
Праз сённяшнюю ўрачыстасць Хрыстос заклікае нас да нястомнага працэсу ўваскрасення. Варта асэнсаваць: НЯМА ЎВАСКРАСЕННЯ БЕЗ ПАПЯРЭДНЯЙ СМЕРЦІ! А Ты ўжо памёр сабой?

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.