ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

Вазьміце адказнасць за сябе...

Лісты чытачоў

У адну з субот у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах адбылася чарговая штомесячная малітоўная сустрэча. У гэты раз яна была прысвечана тэме пакаяння.
    Пробашч парафіі кс. Віктар Ханько на пачатку пропаведзі разважаў над радкамі з Евангелля: “Не кожны, хто кажа Мне «Госпадзе! Госпадзе!» увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але хто выконвае волю Айца Майго Нябеснага” (Мц 7, 21). Святар нагадаў прысутным пра тое, што само знаходжанне ў касцёле, так званая “рэлігійнасць” і нават малітва не з’яўляюцца праявай жаданых адносін з Богам, якіх Ён прагне. Важны матыў. Кс. Віктар казаў пра 3 магчымыя прычыны для малітвы: страх, боль і “так робяць іншыя”. У той час як адзіным Богу заўгодным матывам з’яўляецца любоў. Вось закахаўся неахайны хлопец – і змяніў свае звычкі, стаў сачыць за сваім знешнім выглядам. На гэта паўплывала не незадаволенасць бацькоў ці ціск з боку акружаючых, а менавіта любоў да дзяўчыны. Таксама і для хрысціяніна матывам да кожнага дзеяння павінна быць любоў.
Чалавеку цяжка самому разабрацца ў сабе. Ён мае патрэбу ў дапамозе Пана. Святар акцэнтаваў увагу на выключнай ролі Духа Святога, без якога вернік не здольны ўбачыць раны Хрыста. Чалавек павінен пусціць Духа, каб той ачысціў яго і паказаў корань-прычыну адчужанасці ад Бога, ад праўды пра сябе, указаў на няправільны матыў, шаблон, з якім асоба прывыкла ісці па жыцці. Гэта непрыемна.
    І, на жаль, чалавек наўрад збіраецца змяняць тое, што ўжо столькі часу лічыць нормай: адкараскацца б малым... Але Бог хоча ад чалавека кардынальных змен.
    Дух Святы прагне закахаць нас саміх у сябе, указаць на сапраўдны матыў жыцця, якім з’яўляюцца не знешнія абставіны, людзі, традыцыі, а любоў. Па нашым жаданні Ён прабівае сардэчную абалонку, за якой хаваецца горкая праўда аб саміх сабе. У Святым Пісанні гаворыцца: “З сэрца выходзяць ліхія намыслы” (Мц 15, 19). І калі чалавек адкрываецца на гэтую праўду, прымае яе, імкнецца змяніцца, ён перажывае пакаянне. “Калі балюча, дрэнна, баліць сумленне – гаворыць маё эга, – заўважае кс. Віктар. – Шкадую за тое, што прычыніў боль сабе і блізкім, што пасля майго граху пакутуе іншы чалавек – гэта раскаянне, але яшчэ не пакаянне. Пакаянне – гэта калі я бачу плач Езуса, бачу Яго раны, нанесеныя мною. Вазьміце адказнасць за смерць Хрыста! Вазьміце адказнасць за сябе...”.
    Працэс унутранага пакаяння і змен праз асабістыя адносіны з Езусам называецца метанояй. Няхай жа час Вялікага посту з адпаведнымі традыцыямі і абрадамі стане для кожнага хрысціяніна спосабам перажывання асабістай метаноі: першай кардынальнай ці чарговай у сваім жыцці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.