ГРОДНА
Чацвер,
05 кастрычніка 2023 года |
Шануй, барані і любі чалавечае жыццё

Жыццё – гэта святасць
У пастырскім пасланні на сёлетнюю ўрачыстасць Звеставання Пана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адзначыла, што чалавечае жыццё ад яго пачатку да натуральнай смерці асвечана Богам і належыць Яму. Таму сёння трэба супраціўляцца ывілізацыі смерці, пагардліваму стаўленню да годнасці чалавечага жыцця, як таксама і несправядлівым законам, што абмяжоўваюць свабоду сужэнцаў у рашэннях адносна перадачы жыцця. У сваім лісце каталіцкія іерархі падкрэслілі, што права на існаванне дзіцяці, якое развіваецца ва ўлонні маці, з’яўляецца непарушным, таму ніякім чынам нельга прымаць негатыўныя рашэнні ў адносінах да яго, як быццам бы гаворка ідзе пра частку цела жанчыны.†

У гэтым кантэксце біскупы ўзгадалі словы папы Францішка, які навучае: “Неістотна, будзе табе адпавядаць гэтае новае жыццё ці не, мае яно ў сабе рысы, якія табе падабаюцца, ці не, адпавядае тваім планам і марам ці не. Дзеці – гэта дар. Кожнае дзіця выключнае і непаўторнае. Дзіця любяць таму, што гэта дзіця: не таму, што яно прыгожае, альбо таму, што яно такое і такое, але таму, што гэта дзіця! […] Кожную цяжарную жанчыну з любоўю прашу: дбай пра сваю радасць, няхай ніхто не адбірае ў цябе ўнутранай радасці мацярынства. Гэтае дзіця заслугоўвае тваёй радасці. Не дазволь, каб страх, няпэўнасць, каментарыі іншых асоб альбо клопаты пагасілі шчасце быць Божай прыладай, каб унесці ў свет новае жыццё” (AL, 170–177).
У Беларусі на 100 родаў прыпадае 25 абортаў
Дадзеная праблема дагэтуль застаецца вельмі вострай у Беларусі. Каментуючы з’яву абортаў, каталіцкі Касцёл падкрэслівае, што гэта ні што іншае, як генацыд народу, бо “рука Ірада” ў медыцынскіх кабінетах або праз выкарыстанне фармацэўтычных абартыўных прэпаратаў забівае ненароджаных дзяцей.
Pro-life, або рух “У абарону жыцця”, вылучае некалькі асноўных матываў перарывання цяжарнасці.
• Нежаданне браць на сябе адказнасць як з боку мужчыны, так і з боку жанчыны.
• Нестабільныя і неадэкватныя адносіны маці з бацькам зачатага дзіцяці.
• Жорсткія рэпрадуктыўныя рамкі: “трэба спачатку давучыцца, а потым нараджаць”, жаданне мець канкрэтную колькасць дзяцей і інш. Часам прыходзіцца абараняць дзіця ад яго ўласных мамы і таты, родных, якія кажуць: “Навошта пладзіць галечу!”.
• Прыярытэт іншых каштоўнасцей: самарэалізацыя, самадастатковасць, пашырэнне спажывецкіх магчымасцей. Сёння наяўнасць дзяцей не лiчыцца незвычайным дасягненнем.
• У свядомасці грамадства дзеці – гэта пастаянныя трывогі. Соцыум навязвае больш прывабныя ўстаноўкі: “Жыві з задавальненнем”, “Бяры ад жыцця ўсё”. Таму жанчына часта гатова зрабіць аборт, каб захаваць свой псіхалагічны камфорт.
Абараняць зачатае жыццё – заданне, якое Бог даручае кожнаму чалавеку
Супрацівам пагардліваму стаўленню да годнасці чалавечага жыцця з’яўляюцца ўсякага роду ініцыятывы Касцёла ў Беларусі: розныя формы адукацыі, парафіяльныя сямейныя кансультацыі, малітоўныя і душпастырскія групы, мэтай якіх з’яўляецца падтрымка сем’яў. Менавіта дзякуючы іх малітве і старанням многія жанчыны, што вырашылі зрабіць аборт, усвядомілі каштоўнасць і годнасць жыцця, якое носяць пад сваім сэрцам, і ў выніку нарадзілі дзіця.
Сярод шырока распаўсюджаных у нашай краіне ініцыятыў – духоўнае ўсынаўленне. Гэта абяцанне канкрэтнай асобы, дадзенае Богу, зместам якога з’яўляецца малітоўны абавязак у інтэнцыі ратавання дзіцяці ва ўлонні маці, якому пагражае небяспека і імя якога вядомае толькі Богу.
Сутнасць духоўнага ўсынаўлення заключаецца ў спецыяльнай штодзённай малітве ў інтэнцыі дзіцяці і яго бацькоў, адгаворванні адной з таямніц Ружанца, а таксама дабравольна прынятых рэлігійных практыках (напрыклад, ахвяраванні св. Камуніі, посце, выкананні спраў дабрачыннасці).
Гэтая акцыя з’яўляецца дзейсным спосабам выратавання зачатых дзяцей, прыход на свет якіх знаходзіцца ў сур’ёзнай небяспецы. Аднак варта памятаць, што як у кожным бацькоўстве, так і духоўным усынаўленні патрэбна любоўі адданасць дзіцяці. Трэба мець свядомасць, што гэта не проста рашэнне.
У той момант, калі чалавек прымае пастанову маліцца ў інтэнцыі ненароджанага, бярэ на сябе адказнасць за маленькага чалавека.
“Калі хоць адна мама перадумае і дасць свайму дзіцяці шанс нарадзіцца, нашыя намаганні недарэмныя”
Такой думкі прытрымліваюцца ўдзельнікі гродзенскай малітоўнай групы “У абарону жыцця” – людзі з адкрытым сэрцам, неабыякавыя да жыцця самых слабых і безабаронных. Сёлета дзякуючы іх намаганням у парафіях горада былі арганізаваны адмысловыя набажэнствы Крыжовага шляху. Падчас іх члены малітоўнай групы разам з вернікамі не толькі разважалі над мукай Езуса Хрыста, але таксама закраналі пытанні абортаў, адмовы ад дзяцей з асаблівасцямі развіцця, вартасці ўсынаўлення, любові і прабачэння. “Нам трэба вучыцца будаваць натуральнае і гарманічнае сужэнства, заснаванае на любові і ўзаемапавазе. Бараніць чалавечае жыццё, асабліва ранімае ў мацярынскім улонні, бо дзеці – гэта Божы дар, які трэба прымаць з падзякай і адказнасцю”, – адзначыла падчас Крыжовага шляху “У абарону жыцця” ўдзельніца групы Аліна Санько. Жанчына заахвоціла вернікаў стаць на бок нявінных і далучыцца да малітоўнага руху.
|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.