GRODNO
Niedziela,
28 kwietnia
2024 roku
 

З каталіцкага друку (136)

Prasa

Прэм’ера мюзікла "Караль"
пра св. Яна Паўла ІІ
адбылася ў Польшчы


   Музыкальна-тэатральная пастаноўка з вялікім размахам распавядае гісторыю жыцця хлопца з Вадавіцаў, якога Бог прывёў у Ватыкан.
“Напамін пра постаць і асобу Яна Паўла II, які натхняе і маладых, і старэйшых, зʼяўляецца своечасовым, каштоўным і па-ранейшаму актуальным”, – адзначыў кардынал Станіслаў Дзівіш, дзелячыся першымі ўражаннямі пасля прагляду мюзікла.
    Мастацкі кіраўнік і аўтар лібрэта Міхал Качмарчык заўважае, што мюзікл паказвае Яна Паўла ІІ блізкага іншаму чалавеку, які, будучы паэтам, філосафам, спартсменам, змяніў аблічча Ватыкана і ўсяго свету. Стваральнікі музычна-сцэнічнага твора плануюць вырушыць у тур, каб мюзікл “Караль” убачылі не толькі ў Польшчы, але і за мяжой.

Папа прыме
еўрапейскіх кіраўнікоў

   
Лідэры краін Еўрасаюза сустрэнуцца з папам Францішкам у Рыме перад распачаццем саміту.
Пра магчымасць сустрэчы згадваў прэм’ерміністр Мальты Джозэф Мускат. На яго думку, Святы Айцец можа забяспечыць карэктны працэс сацыяльнага ўплыву, якога не хапае палітычным дзеячам. “Папа – найбольш адпаведны лідэр, які мае кампетэнцыю і бачанне, каб гаварыць пераўзыходзячы відавочнасць і банальнасць, якія мы выказваем у палітыцы”, – сцвердзіў прэм’ер-міністр. Кіраўнік Інстытута Жака Дэлора Іў Бертанчыні лічыць, што Пантыфік з’яўляецца адзіным маральным аўтарытэтам, які мог бы быць арыенцірам для еўрапейскіх лідэраў.


У Фаціму прыходзяць
навіны пра цуды

   
“Партугальскі санктуарый атрымлівае шматлікія электронныя лісты аб ласках, дасведчаных праз заступніцтва с. Луцыі дос Сантас”, – паведаміла с. Анжэла Коэльо, віцэ-пастулятар беатыфікацыйнага працэсу ўдзельніцы марыйных аб’яўленняў 1917 года.
Манахіня таксама паінфармавала аб вялікай колькасці малітоўных просьбаў, з якімі звяртаюцца ў гэты санктуарый. Яны з’яўляюцца карыснымі ў сувязі з бягучым працэсам. “Можна гаварыць пра вялікі давер вернікаў да заступніцтва сястры Луцыі”, – дадала с. Анжэла, агаворваючыся, між іншым, што пакуль не можа назваць дату магчымай беатыфікацыі.

Numer aktualny

 

Kalendarz 2022

Kalendarz
«Słowo Życia»
na rok 2022

Kalendarz liturgiczny

white
Obchodzimy imieniny:
Dziś wspominamy zmarłych kapłanów:
Do końca roku pozostało dni:  248

Czekamy na Wasze wsparcie

skarbonkaDrodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.