|
ГРОДНА
Пятніца,
12 чэрвеня 2026 года |
З каталіцкага друку (136)
пра св. Яна Паўла ІІ
адбылася ў Польшчы
Музыкальна-тэатральная пастаноўка з вялікім размахам распавядае гісторыю жыцця хлопца з Вадавіцаў, якога Бог прывёў у Ватыкан.
“Напамін пра постаць і асобу Яна Паўла II, які натхняе і маладых, і старэйшых, зʼяўляецца своечасовым, каштоўным і па-ранейшаму актуальным”, – адзначыў кардынал Станіслаў Дзівіш, дзелячыся першымі ўражаннямі пасля прагляду мюзікла.Мастацкі кіраўнік і аўтар лібрэта Міхал Качмарчык заўважае, што мюзікл паказвае Яна Паўла ІІ блізкага іншаму чалавеку, які, будучы паэтам, філосафам, спартсменам, змяніў аблічча Ватыкана і ўсяго свету. Стваральнікі музычна-сцэнічнага твора плануюць вырушыць у тур, каб мюзікл “Караль” убачылі не толькі ў Польшчы, але і за мяжой.†
Папа прымееўрапейскіх кіраўнікоў
Лідэры краін Еўрасаюза сустрэнуцца з папам Францішкам у Рыме перад распачаццем саміту.
Пра магчымасць сустрэчы згадваў прэм’ерміністр Мальты Джозэф Мускат. На яго думку, Святы Айцец можа забяспечыць карэктны працэс сацыяльнага ўплыву, якога не хапае палітычным дзеячам. “Папа – найбольш адпаведны лідэр, які мае кампетэнцыю і бачанне, каб гаварыць пераўзыходзячы відавочнасць і банальнасць, якія мы выказваем у палітыцы”, – сцвердзіў прэм’ер-міністр. Кіраўнік Інстытута Жака Дэлора Іў Бертанчыні лічыць, што Пантыфік з’яўляецца адзіным маральным аўтарытэтам, які мог бы быць арыенцірам для еўрапейскіх лідэраў.
У Фаціму прыходзяцьнавіны пра цуды
“Партугальскі санктуарый атрымлівае шматлікія электронныя лісты аб ласках, дасведчаных праз заступніцтва с. Луцыі дос Сантас”, – паведаміла с. Анжэла Коэльо, віцэ-пастулятар беатыфікацыйнага працэсу ўдзельніцы марыйных аб’яўленняў 1917 года.
Манахіня таксама паінфармавала аб вялікай колькасці малітоўных просьбаў, з якімі звяртаюцца ў гэты санктуарый. Яны з’яўляюцца карыснымі ў сувязі з бягучым працэсам. “Можна гаварыць пра вялікі давер вернікаў да заступніцтва сястры Луцыі”, – дадала с. Анжэла, агаворваючыся, між іншым, што пакуль не можа назваць дату магчымай беатыфікацыі.| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 203 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




