GRODNO
Czwartek,
12 wrzesnia 2024 roku |
Варта ведаць (92)
• У Рыме скончыўся дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу папы Бенедыкта XIII. Ён кіраваў Касцёлам у 1724–1730 гг. Быў вядомы сваёй прастатой, блізкасцю да людзей, а таксама клопатам пра ўбогіх і ізаляваных ад грамадства. Пастулятар яго беатыфікацыйнай справы д-р Паола Вілота заўважае, што Папа быў “чалавекам вялікай культуры”, а яго “евангелізацыя заўсёды мела вельмі міласэрны характар”. Бенедыкт XIII памёр ад ліхаманкі ва ўзросце 81 год. Ён апошні да гэтага часу Папа, які паходзіць з ордэна дамініканцаў. †
• У сувязі з усё большым недахопам святароў дыяцэзія Пасау ў Германіі пастанавіла, што ў будучым пахавальныя ўрачыстасці будуць праводзіць таксама занятыя на поўны працоўны дзень свецкія тэолагі. “Смерць – самы радыкальны досвед як для паміраючай асобы, так і для яе блізкіх. Таму неабходна не толькі забяспечыць добрую і годную падтрымку для цяжка хворых і паміраючых людзей, але і паклапаціцца аб годным пахаванні спачылага і аб дапамозе жалобнікам у цяжкія хвіліны, якія яны перажываюць”, – сцвердзіў кс. Ганс Баурнфайнд, кіраўнік душпастырскага бюро.
• Упершыню Ватыкан прыме ўдзел у Біенале архітэктуры ў Венецыі. Адна з найважнейшых міжнародных выставак будзе праходзіць з 26 мая па 25 лістапада 2018 года. Ужо двойчы Ватыкан прымаў удзел у Венецыянскім біенале мастацтва. У 2013 годзе ватыканскі павільён прэзентаваў гісторыю стварэння, а ў 2015 годзе – праект пад дэвізам “На пачатку Слова стала целам”, падрыхтаваны Монікай Брава, Эльпідай Хадшы-Васільевай і Марыа Масілау.
• Фінішаваў XI Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які праходзіў у Вуковары (Харватыя). У ім прынялі ўдзел 220 прадстаўнікоў духавенства з 15-ці краін. Выніковы рэйтынг сфарміраваўся наступным чынам: Партугалія, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Славакія, Румынія, Венгрыя, Польшча, Аўстрыя, Славенія, Чарнагорыя, Казахстан, Чэхія, Італія, Украіна і Беларусь. У наступным годзе чэмпіянат адбудзецца ў Італіі.
• “Міс Германія 2016” Lena Bröder працягне працу ў якасці настаўніцы каталіцкай рэлігіі ў сярэдніх школах Мюнстэра. На працягу года яна знаходзілася ў адпачынку, звязаным з атрыманым тытулам. Нягледзячы на магчымасць увайсці ў “свет забаў і моды”, дзяўчына вырашыла вярнуцца да сваёй ранейшай дзейнасці. У інтэрв’ю афіцыйнаму сайту нямецкага каталіцкага Касцёла katholisch.de Bröder распавяла аб задачах, якія ставяць перад сабой настаўнікі каталіцкага выхавання, і аб уласным бачанні на гэты конт.
credo-ua.org; ekai.pl; niedziela.pl
< Poprzednia | Następna > |
---|
Kalendarz liturgiczny
Obchodzimy imieniny: | |
Dziś wspominamy zmarłych kapłanów: | |
Do końca roku pozostało dni: 111 |
Czekamy na Wasze wsparcie
Drodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.