GRODNO
Niedziela,
22 wrzesnia 2024 roku |
Слова для Жыцця (135)
Папа Францішак
Вялікі пост – гэта шлях да Хрыста. Перыяд пакаяння, а таксама аскетызму, які павінен дапамагачы ўваскрэснуць з Езусам, аднавіць тоеснасць, атрыманую з хростам, а значыць нанова адрадзіцца “з вышыні”, з любові Бога. Гэта таксама сакраментальны знак нашага пілігрымавання ад нявольніцтва, якое заўсёды павінна аднаўляцца, да свабоды. Вось чаму Вялікі пост па сваёй прыродзе з’яўляецца часам надзеі, шляхам навяртання.
Канешне, пост патрабуе высілкаў – і гэта слушна, таму што любоў патрабуе высілкаў. Але дадзены шлях поўны надзеі, і нават больш за тое. Я б сказаў, што велікапосны зыход – дарога, на якой фарміруецца надзея. Цяжкасці пераходу праз пустыню – выпрабаванні, спакусы, ілюзіі, міражы – усё гэта патрэбна, каб каваць моцную, грунтоўную надзею па прыкладзе Панны Марыі, якая сярод цемры мукі і смерці свайго Сына працягвала верыць і спадзявацца на Ягонае ўваскрасенне, на перамогу Божай любові.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 01.03.2017 †

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
Як чытаем у Святым Пісанні, жменю праху Бог узяў у свае рукі, сфармаваў з любоўю, адарыў подыхам жыцця і зрабіў з яе “шэдэўр” – чалавека разумнага і свабоднага, здольнага пазнаваць, слухаць і любіць свайго Стварыцеля. А таму прызначэнне чалавека і мэта яго зямной вандроўкі – не ператварэнне ў прах, з якога быў узяты, але дасягненне сапраўднага шчасця, якім з’яўляецца вечнае жыццё ў Богу.
На жаль, заўсёды існуе рызыка, што чалавек забудзе аб гэтай найважнейшай мэце свайго існавання. У штодзённым імкненні, у клопаце аб задавальненні асноўных матэрыяльных патрэб, у нястомных стараннях забяспечыць сабе і сваёй сям’і годныя жыццёвыя ўмовы, у пачуцці няўпэўненасці і страху адносна далёкай і блізкай будучыні ні адзін сучасны хрысціянін неяк прапускае з-пад увагі духоўнае, рэлігійнае вымярэнне свайго жыцця, усё радзей задумваецца аб пакліканні да вечнасці і дае цалкам паглынуць сябе часовым справам.
Таму перыяд Вялікага посту патрэбны, каб глыбей зазірнуць у сябе, спыніцца над уласным жыццём, больш увагі прысвяціць духоўным справам і клопату аб вечным збаўленні. Вялікі пост – час навяртання ці адважнага разарвання з грахом, са злом, з усім, што нас духоўна знявольвае і аддаляе ад любячага Бога.
Фрагмент пастырскага ліста на Першую нядзелю Вялікага посту 2017 года
< Poprzednia | Następna > |
---|
Kalendarz liturgiczny
Obchodzimy imieniny: | |
Do końca roku pozostało dni: 101 |
Czekamy na Wasze wsparcie
Drodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.