GRODNO
Piątek,
19 kwietnia
2024 roku
 

Кім былі пастушкі з Фацімы?

Jubileusz

Луцыя дос Сантас
Адносіны дзяцей з Найсвяцейшай Маці выразна адрозніваліся, што згаджалася з планамі Божага Провіду. Самая малодшая – Гіяцынта – бачыла Марыю і чула, што Яна гаварыла, але да канца не разумела значэння слоў. Францішак бачыў Маці Божую, але не чуў Яе, таму пазней пытаўся ў сясцёр, што казала Прыгожая Панна. Толькі Луцыя бачыла, чула і разумела Марыю. Больш таго, размаўляла з Ёй: задавала пытанні, адказвала ад імя ўсіх, скіроўвала просьбы. Бог учыніў дзяўчыну галоўнай даверанай асобай паслання. Гэта яна пераказвала людзям змест чарговых аб’яўленняў.
Луцыя нарадзілася 22 сакавіка 1907 года ў Алжуштрэл (Партугалія). Была старэйшай з 3-ох дзяцей – сведкаў аб’яўленняў Марыі. Мела тады 10 гадоў. З самага пачатку была найбольш уцягнутай удзельніцай аб’яўленняў. Выступала завадатарам у гульнях з малодшымі братам і сястрой, таму, зразумела, прыняла на сябе ініцыятыву падчас сустрэч з Марыяй.
    13 чэрвеня 1917 года Найсвяцейшая Маці даручыла Луцыі заданне, для якога “на пэўны час” яна павінна была застацца на зямлі: “Езус прагне, каб Мяне больш ведалі і любілі. Я хацела б устанавіць на свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца”. На працягу ўсяго жыцця Луцыя старалася даследаваць праўду аб Маці Божай. Арганізоўвала мноства разнастайных ініцыятыў, каб людзі лепш пазналі Марыю і мацней Яе палюбілі. Кс. Юрый Марціновіч
У 1925 годзе дзяўчына ўступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр св. Дароты, а ў 1948 годзе пераехала ў Кармэль, каб стаць кармэліткай босай. Была простай, сціплай манахіняй, вернай Богу, якая жыла ў цені таямніцы фацімскага паслання. Пра шчырасць, бурны тэмперамент і адвагу с. Луцыі сведчыла тое, што яна смела выражала ўласныя погляды і стукалася ў многія зачыненыя дзверы. Манахіню лічылі асобай спакойнай, але рашучай, свядомай свайго паклікання і місіі.
    С. Луцыя належыць да самых незвычайных постацей мінулага стагоддзя.
    Манахіня памерла 13 лютага 2005 года. І ўжо праз 3 гады распачаўся яе беатыфікацыйны працэс, які трывае да сёння.
    На працягу 87-мі гадоў с. Луцыя захоўвала вернасць Марыі, нават у цяжкія хвіліны. Была не толькі сведкам фацімскага паслання, але і яго апосталам. Пры жыцці манахіня пакінула нам запавет, а ў ім – некалькі просьбаў, якія павінны выканаць.
    Першая – вернасць фацімскаму пасланню. Словы Маці Божай заўсёды былі для Луцыі важнымі. Яна памятала іх і рабіла ўсё, каб рэалізаваць у жыцці: як сваім, так і ўсяго Касцёла.
    Другая просьба – вернасць набажэнству першых субот. Візіянерка просіць нас не толькі практыкаваць гэтае набажэнства, але і распаўсюджваць яго.
    Трэцім пунктам запавету сястры з’яўляецца заклік да вернасці Ружанцу. Нам вядома шматразова паўторанае пажаданне Марыі, каб штодзённа маліліся Ружанец. Толькі ён можа забяспечыць свету супакой і адкрыць перад людзьмі брамы неба.
    Апошняя просьба – праяўленне любові да Касцёла і Святога Айца. Яна мае вельмі вялікае значэнне, паколькі Маці Божая ў сваім пасланні сказала, што кожны з нас павінен ахінуць Касцёл любоўю – бязмежнай, бясконцай, вышэйшай за ўсё.

Numer aktualny

 

Kalendarz 2022

Kalendarz
«Słowo Życia»
na rok 2022

Kalendarz liturgiczny

 
white
Obchodzimy imieniny:
Do końca roku pozostało dni:  256

Czekamy na Wasze wsparcie

skarbonkaDrodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.