GRODNO
Sobota,
12 października
2024 roku
 

Нагода сказаць “Дзякуй!”

Słowo redaktora

 20-я гадавіна ўзнікнення дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” з’яўляецца добрай нагодай, каб падзякаваць усім, хто на працягу столькіх гадоў спадарожнічаў рэдакцыі як сталы чытач. Я перакананы, што за гэты час нам удалося дайсці да многіх людзей са Словам, якое змяніла ні адно сэрца і дапамагло адкрыцца на ўздзеянне Божай ласкі.
    Менавіта для Вас, дарагія Чытачы, людзі глыбокай веры, мы займаемся гэтай бласлаўлёнай працай. Прагнем працягваць тую добрую справу, што нарадзілася па ініцыятыве пастыра нашай дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча, і грунтоўны фундамент якой заклалі першы галоўны рэдактар кс. прэлат Яраслаў Грынашкевіч разам з рэдакцыйным калектывам.
   Узмоцненыя бласлаўленнем Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра, які нядаўна наведваў Гродзенскую дыяцэзію і завітаў таксама ў рэдакцыю, мы ўсвядомілі шмат важных момантаў.
Перш за ўсё тое, што ў штодзённай працы прэсы галоўнае не людская пахвала ці колькасць тыражу, а духоўная карысць для чытачоў, праўда і евангелізацыя, каб здзяйснялася справа збаўлення.
      Ведаем, што не выпадае пісаць абы-што і абы-як. Божае слова можна абвяшчаць толькі пасля сапраўднага яго перажыцця. Гэта павінна быць пачаткам усяго. І толькі потым трэба клапаціцца аб тым, каб тэкст быў даступным, прыгожым, чытаўся з прыемнасцю і радасцю. Не варта рабіць стаўку на каляровую карцінку. “Слова Жыцця” мае іншую мэту – абвяшчэнне Слова: чыстага, як сляза, і глыбокага, як студня, замацаванага ў Богу. Таму мы таксама не маем права быць абы-якімі. Прагнем на старонках нашай газеты несці гэтае Слова і быць людзьмі Праўды.
     
   Перажываючы прыгожую гадавіну заснавання рэдакцыі, хочам звярнуцца да Вас з просьбай і надалей заставацца з намі і разам адважна крочыць наперад. Падтрымлівайце рэдакцыйны калектыў сваім словам і добрымі парадамі, каб супольна маглі пісаць нават пра дробныя, але такія важныя справы, каб не гублялі здаровых амбіцый, нястомна развіваліся і імкнуліся да дасканаласці. Давайце паказваць у нашай газеце сувязь Бога з рэчаіснасцю, у якой мы жывём. Давайце нястомна абвяшчаць праўду аб тым, што свет быў збаўлены Хрыстом, пераменены Евангеллем. Прыкладзём усе намаганні, каб наша дыяцэзіяльная газета была не толькі цікавай, але і мудрай. Каб мы ўмелі спалучаць зразумелы і каштоўны змест з прывабным выглядам. І каб ніколі не забыліся, што сапраўднага і абсалютнага шчасця можна дасягнуць толькі ў Богу.

Numer aktualny

 

Kalendarz 2022

Kalendarz
«Słowo Życia»
na rok 2022

Kalendarz liturgiczny

 
green
Obchodzimy imieniny:
Do końca roku pozostało dni:  81

Czekamy na Wasze wsparcie

skarbonkaDrodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.