ГРОДНА
Панядзелак,
21 красавіка 2025 года |
У цесных узаемаадносінах

Нунцый ад лац.
“nuntius” – веснік
Нунцый з’яўляецца пастаянным дыпламатычным прадстаўніком Папы Рымскага ў дзяржавах, з якімі Ватыкан падтрымлівае афіцыйныя дыпламатычныя адносіны.
У наш час гэтыя функцыі адпавядаюць Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу. †

З пункту гледжання Кананічнага права каталіцкага Касцёла, дзейнасць нунцыяў рэгулююць каноны 362–367. Звычайна дыпламатычныя прадстаўнікі Святога Пасаду ўзведзены ў ранг арцыбіскупа. Могуць праводзіць богаслужэнні ў любой каталіцкай святыні на тэрыторыі сваёй дыпламатычнай місіі. Нунцыі не ўваходзяць у склад лакальнай канферэнцыі каталіцкіх біскупаў, але паводле канонаў павінны падтрымліваць з ёй цесную сувязь і аказваць магчымую дапамогу. У кола абавязкаў нунцыяў уваходзіць падтрымка адносін паміж Святым Пасадам і дзяржаўнымі органамі, абмеркаванне з уладамі становішча каталіцкага Касцёла ў краіне, падтрымка дзейнасці біскупаў лакальнага Касцёла, садзейнічанне міру і ўзаемаразумення паміж народамі, умацаванне сяброўскіх сувязей з некаталіцкімі хрысціянскімі Цэрквамі і супольнасцямі, а таксама вернікамі нехрысціянскіх рэлігій. Нунцыю належыць права пасля неабходных кансультацый з мясцовымі іерархамі прапаноўваць Святому Пасаду кандыдатаў на вакантныя біскупскія кафедры. Ён таксама мае правамоцтва перадаваць мясцовым вернікам бласлаўленне Пантыфіка.
Пасольства Ватыкана ў Беларусі
Дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваны па ўзаемнай згодзе 2-юх краін. Дамова падпісана 11 лістапада 1992 года ў Мінску. У гэты дзень папа Ян Павел ІІ выдаў булу “Quantam tandem” аб заснаванні Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі і яе адкрыцці. “Ужо раней кожнаму было цалкам відавочна, наколькі пажаданыя мір і дабрабыт і колькі, акрамя таго, зачаткаў сацыяльнага прагрэсу звычайна прыносіць самой грамадзянскай супольнасці афіцыйнае заключэнне сяброўства паміж Апостальскай Сталіцай і асобнымі краінамі свету, – гаворыцца ў афіцыйным дакуменце. – І самі Мы з кожным днём усё больш у гэтым пераконваемся. Гэта падалося Нам вельмі важкай падставай для таго, каб усталяваць з народам Беларусі больш цесныя сувязі праз заснаванне Апостальскай нунцыятуры і ў далейшым часе праз дзейнасць нашага легата ў беларускім народзе”.
Пасля ўтварэння нунцыятура некаторы час знаходзілася ў Ватыкане. Толькі праз амаль 2 гады была перанесена ў Мінск.
Візіты Папскіх пасланнікаў у дыяцэзію
За час існавання Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі Ватыкан неаднаразова накіроўваў у Гродзенскую дыяцэзію спецыяльных пасланнікаў Яго Святасці і кіраўнікоў Святога Пасада вышэйшага ранга. Некалькі разоў дыяцэзію наведваў кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі. У першы раз яго візіт быў прымеркаваны да святкавання 100-годдзя з Дня нараджэння св. Максімільяна Кольбэ (1994 год).
У 2-гі раз Яго Эмінэнцыя наведаў Гродна ў сувязі з урачыстым пасяджэннем з нагоды 10-годдзя заснавання Вышэйшай духоўнай семінарыі (2000 год). У 3-ці раз кардынал прыязджаў падчас святкавання 20-годдзя семінарыі і 305-годдзя кансэкрацыі гродзенскай катэдры (2010 год).
У 4-ты раз Яго Эмінэнцыя наведаў Гродна ў сувязі з правядзеннем Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу (2016 год). У рамках візіту ў Беларусь па пытаннях рэлігійнага дыялогу і міжканфесійных адносін у Гродна прыязджаў Старшыня Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер (2002 год). Наведванне цэнтра дыяцэзіі было прадугледжана таксама праграмай афіцыйнага візіту дзяржсакратара Апостальскай Сталіцы кардынала Тарчызіа Бертонэ (2008 год).
У сувязі з гэтым, можна зрабіць высновы, што дыпламатычныя адносіны паміж Ватыканам і Беларуссю (у тым ліку і Гродзенскай дыяцэзіяй) трываюць на якасна высокім узроўні.
Адзнакі Святога Пасада
Пры садзеянні Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі і гродзенскага ардынарыя Аляксандра Кашкевіча некаторыя прадстаўнікі духавенства дыяцэзіі адзначаны тытуламі Ганаровага прэлата Яго Святасці. Гэта кс. Антоній Ханько, кс. Вінцэнт Лісоўскі, кс. Казімір Шаняўскі і кс. Антоній Філіпчык. Тытулам Капелана Яго Святасці – кс. Вітольд Лазавіцкі, кс. Юзаф Станеўскі, кс. Лешэк Дамагала. Сярод духавенства асаблівым медалём “Рro Ecclesia et Pontifice” (“За заслугі перад Царквой і Папам”) узнагароджаны кс. прэлат Ежы Мар’ян Лявінскі, а. Андрэй Шчупал, а. Караль Барнась, кс. Тадэвуш Вышынскі, сярод свецкіх – Юзаф Дзеразінскі, Францішак Аўдзей, Марыя Аўдзей, Стэфан Ядкоўскі, Павел Клімук. Адзнака лічыцца шостай па старшынстве ўзнагародай рымска-каталіцкага Касцёла.
Такім чынам, дыяцэзія пакідае свой след у гісторыі не толькі лакальнага, але і Паўсюднага Касцёла. Хочацца спадзявацца, што гэта добры пачатак вялікага шляху ў дыялогу паміж дзвюма краінамі. І, адначасова з тым, паміж мясцовымі вернікамі і – праз Ватыкан – хрысціянамі ўсяго свету.
|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 255 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.