ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (134)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Вялікі пост – гэта пачатак, шлях, які вядзе да бяспечнай мэты: Пасхі Уваскрасення, перамогі Хрыста над смерцю. Гэты перыяд заўсёды скіроўвае нам рашучае заахвочванне да навяртання. Хрысціянін пакліканы вярнуцца да Бога “ўсім сваім сэрцам” (Ёэл 2, 12), каб не здавольвацца пасрэдным жыццём, але ўзрастаць у прыязнасці з Панам. Езус – верны Сябар, які ніколі нас не пакідае, бо нават калі грашым, Ён цярпліва чакае нашага вяртання і адначасова паказвае сваё жаданне прабачыць. Вялікі пост – гэта спрыяльны час, каб аднавіць сябе ў сустрэчы з жывым Хрыстом у Яго слове, сакрамантах і ў бліжнім. Пан, які за 40 дзён, праведзеных у пустыні, перамог напады спакусніка, указвае дарогу, якой неабходна ісці. Няхай Дух Святы вядзе нас да распачацця сапраўднай пілігрымкі навяртання, каб нанова адкрыць Божае слова, каб быць ачышчанымі ад граху, які асляпляе, і служыць Хрысту, прысутнаму ў патрабуючых братах. Давайце маліцца адзін за аднаго, каб, прымаючы ўдзел у перамозе Хрыста, мы ўмелі адкрыць свае дзверы для слабых і ўбогіх. Тады зможам жыць упоўні і сведчыць аб пасхальнай радасці.
        
Фрагмент папскага паслання на Вялікі пост 2017  


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
      Пан Езус, стаўшы паслухмяным Айцу ажно да смерці і смерці крыжовай, каб такім чынам збавіць свет, паказвае нам найглыбейшы сэнс пакут. Бог у сваім неспасціжным Провідзе ўчыніў так, што цярпенне перамянілася – стала дарогай, якая вядзе да збаўлення, да паўнаты жыцця і шчасця. Хрысціянская вера паказвае, якую вялікую каштоўнасць у Божых вачах мае цярпенне. Яна дадае сіл і бадзёрасці мільёнам хворых ва ўсім свеце, дазваляе ім перажываць фізічныя і духоўныя хваробы з годнасцю і любоўю, улівае ў сэрцы надзею і давер. Наша вера вучыць таксама, што пакуты маюць вялікую духоўную вартасць не толькі для церпячай асобы – гэта вялікі скарб Касцёла. Ахвяруючы свае пакуты ў інтэнцыях верных і свету, хворыя памнажаюць нябачныя багацці, выпрошваюць шчодрыя Божыя ласкі і дары, спрыяюць узрастанню святасці ў супольнасці Касцёла.

Фрагмент казання, прамоўленага падчас Дня хворых, Сапоцкін, 11.02.2017

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.