ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня 2024 года |
I Нядзеля Вялікага посту
З Eвангелля св. Мацвея
Дух вывеў Езуса ў пустыню, каб д’ябал выпрабоўваў Яго. І пасціў Ён сорак дзён і сорак начэй, і нарэшце згаладаўся. Тады падышоў да Яго спакушальнік і сказаў Яму: “Калі Ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні сталі хлебам”. А Ён сказаў у адказ: “Напісана: «Не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых»”. Тады ўзяў Яго д’ябал у святы горад, паставіў на версе святыні і сказаў: “Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: «Анёлам сваім загадае наконт Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень нагою сваёй»”. Езус сказаў Яму: “Напісана таксама: «Не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго»”. Д’ябал зноў узяў Яго на вельмі высокую гару і паказаў Яму ўсе валадарствы свету і славу іх, кажучы: “Усё гэта дам Табе, калі ўпадзеш і паклонішся мне”. Тады сказаў яму Езус: “Адыдзі, сатана, бо напісана: «Пану Богу твайму будзеш пакланяцца і Яму аднаму будзеш служыць»”. Тады д’ябал пакінуў Яго, і вось Анёлы падышлі і служылі Яму. †
Мц 4, 1–11
Тры маскі д’ябла
У кожным чалавеку тлеюць вугольчыкі зла. Гэта вынік граху непаслухмянасці першых людзей. Таму мы пастаянна павінны выбіраць паміж дабром і злом, духоўнымі і матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Магчымасць свабоднага выбару з’яўляецца выразам годнасці і вольнасці чалавека, але разам з тым – прычынай яго драмы. Хрыстос праз паслухмянасць Богу і трыумф крыжа даў людзям моц, каб перамагаць зло. На прыкладзе ўласнага жыцця Збаўца вучыць даваць адпор д’яблу, хоць той пастаянна дзейнічае сярод нас і нястомна атакуе, спакушаючы хлебам, поспехам і ўладай. Вялікі пост павінен дапамагчы кожнаму ўмацаваць веру праз слуханне і чытанне Божага слова, спажыванне Хлеба Жыцця, каб былі здольныя супрацьстаяць спакусе д’ябла і выбраць дарогу паслухмянасці Айцу.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.