ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

12 лютага 2017 года

Ад шчырага сэрца

 СВВ. КІРЫЛ І МЯФОДЗІЙ

❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за тое дабро, што робіце для людзей, за разуменне і падтрымку. Жадаем шматлікіх дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці. Цешымся, што ведаем такога светлага чалавека. Шчасці Божа!
Студэнты катэхетычных курсаў пры Аддзеле каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў працы на ніве Пана, а таксама Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень, а побач – добразычлівых людзей.
Сям’я Кагарка з дзецьмі, в. Навасёлкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевiчу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем душэўнага супакою, радасці, нястомных сіл, моцнага здароўя, шчасця, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і добразычлівых людзей побач. Дзякуем за ахвярнае святарскае служэнне і абвяшчэнне Евангелля. Няхай Бог блаславіць кожны момант жыцця, Марыя адорвае сваёй ласкай і апекай, а Анёл-ахоўнік абараняе ад усякага зла.
Удзячныя парафіяне з в. Бакшты
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, шчасця. Няхай радасць заўсёды Вам спадарожнічае, а цярплівасці і стойкасці хопіць на доўгія гады адданай душпастырскай працы. Жадаем, каб Вас абмінаў смутак, а жыццё праходзіла ў радасці. Няхай Маці Божая асвячае Ваш шлях промнямі сваёй міласэрнасці. Дзякуем за працу ў нашым касцёле, абвяшчэнне Божага слова і клопат аб парафіянах.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і парафіяне з касцёла ў Дудах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень. Маці Божая ахінае сваёй апекай і любоўю, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу і нястомна адорвае сваімі ласкамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена любоўю і супакоем. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт з парафіі Нараджэння НПМ у Дудах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця, бласлаўлення, мноства радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Дух Святы асвячае кожны дзень святарскай паслугі, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а святы Заступнік апекуецца Вамі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Беліцы
❧✿☙
Шаноўным Чаславе Алешчык, Мар’яне Раманчук, Алене Крывіцкай з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, шмат сіл і цярплівасці. Няхай Хрыстос адорвае сваімі ласкамі, Дух Святы асвячае Ваш шлях, Панна Марыя апекуецца Вамі і вядзе найпрыгажэйшай дарогай да Пана Езуса, а кожны дзень прыносіць радасць.
Францішканскі ордэн свецкіх і Ружанцовыя колы з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанай Сястры Эўхарыі Хульбуй з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны Ваш дзень, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем сапраўднай радасці, моцнага здароўя, поспехаў ва ўсім, шчасця, аптымізму і душэўнага супакою.
Францішканскі ордэн свецкіх і Ружанцовыя колы з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Павел Гардзейчык! Дзень нараджэння – час такі жаданы. І ў гэты радасны, святочны дзень Вам дзякуем з павагай і пашанай за веры моц, нібы жывы струмень. Служэння плённага на ніве Божай! Святога Духа шчодрых Вам дароў! Бог абдарыў Вас доляю прыгожай. Прыміце ж нашу ўдзячнасць і любоў! Моцнага Вам здароўя і апекі Маці Божай на кожны дзень!
Парафіяне з касцёла МБ Шкаплернай, в. Жукойні-Жалядскія
❧✿☙
Паважаным Сёстрам Эўхарыі Хульбуй, Гарэцці Мількевіч, Паўле Радзівілка, Юліяне Пятровай, Леоніі Майхшак з нагоды Дня кансэкраванага жыцця складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец адорвае асаблівымі ласкамі, Езус Хрыстус будзе прыкладам і правадніком на ўсіх шляхах, Дух Святы апраменьвае сваім святлом, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай і любоўю. Шчасці Божа!
Францішканскі ордэн свецкіх і Ружанцовыя колы з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанай Сястры Агаце Смольскай з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні шчасця, здароўя, поспехаў. Няхай Пан Езус абараняе Вас і вядзе па дарозе, якую Вы абралі. Маці Божая няхай апекуецца і дапамагае ў жыцці. Мы памятаем і молімся за Вас.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Юбілею складаем самыя сардэчныя пажаданні добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў і супакой назаўсёды заяснеюць у сэрцы. Дзякуем за ахвярную працу, мудрыя словы і клопат аб парафіянах.
Вернікі з в. Лойкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ясевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: поспеху, захапленняў, падтрымкі, верных сяброў, геніяльных ідэй, цікавых задумак, здароўя, усмешак, сонечных дзён. Няхай добры Бог адорвае Вас ласкамі, святы Заступнік ахінае сваёй апекай і вядзе па шляху пастырскага служэння, а Маці Божая нястомна чувае над Вамі і атуляе сваёй мацярынскай любоўю.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя, Гродна
❧✿☙
Паважанага Ксяндза Антонія Адамовіча сардэчна віншуем з Днём нараджэння. Жадаем усіх Божых ласкаў, дапамогі Духа Святога, мацярынскай апекі Маці святароў. Заставайцеся заўсёды такім жа светлым і радасным чалавекам. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена толькі добрымі падзеямі, святлом і любоўю.
З малітвай і павагай, вернікі з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, радасці, аптымізму. У гэты дзень просім Марыю, каб заўсёды ахінала Вас сваёй пяшчотай і любоўю, а Яе ўмілаваны Сын апекаваўся Вамі і вёў па жыццёвым шляху. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божым святлом і дарамі ад Усемагутнага.
Вернікі з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы. Шчасці Божа!
Вернікі з парафіі Рэпля
❧✿☙
Дарагі Клерык Юрый Пашкавец! З нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены здароўем, шчасцем і радасцю. Святы Дух асвячае і вядзе па Божых сцежках, а Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі. Дзякуем за цярплівасць і радасць, якую нам прыносіце. Аддзяч Божа!
Дзеці, моладзь, міністранты і парафіяне са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леону Лішэку з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні здароўя, радасці на кожны дзень, бласлаўлення ад Усемагутнага, дароў Духа Святога і апекі Маці Божай. Няхай добры Бог за ўсё Вас узнагародзіць!
Вернікі з парафіі св. Станіслава Косткі, Ваўкавыск

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.