ГРОДНА
Аўторак,
22 красавіка 2025 года |
Чаму на “хуткай дапамозе” намаляваны чырвоны крыж?

У нашыя дні да хворага па тэрміновым выкліку прыязджае “хуткая дапамога”. На машыне намаляваны крыж. Але чаму ж ён чырвоны і на белым фоне? Так выглядае эмблема дабрачыннай арганізацыі, якая першапачаткова мела назву Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа. Ён быў створаны ў Швейцарыі для аказання дапамогі параненым падчас бітваў (незалежна ад таго, на чыім баку ваявалі людзі). Так як швейцарцы традыцыйна не ўдзельнічалі ні ў якіх войнах і не падтрымлівалі ні адну з ваюючых краін, эмблему камітэта зрабілі падобнай на швейцарскі сцяг, але толькі “наадварот” – не белы крыж на чырвоным фоне, а чырвоны крыж на белым фоне. Крыж чырвонага колеру адначасова сімвалізуе і кроў, і каханне. †
Спачатку санітарныя службы выкарыстоўвалі эмблему падчас аказання медыцынскай дапамогі толькі ў час баявых дзеянняў, а потым – таксама ў мірны час. На машынах і станцыях хуткай дапамогі эмблему прымяняюць пры ўмове, што лячэнне прадастаўляецца на бясплатнай аснове.
Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі.
На пытанні заўсёды гатовыя адказаць салезіянкі са Смаргоні.
Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі.
На пытанні заўсёды гатовыя адказаць салезіянкі са Смаргоні.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 254 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.