ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці можна выкарыстоўваць гіпноз як метад лячэння?

Задай пытанне

Сёння прасочваецца тэндэнцыя прымянення дадзенага метаду псіхіятрамі і псіхатэрапеўтамі ў лячэнні рознага роду фобій і залежнасцей. Разам з тым, трэба прызнаць, што на дадзены момант тэма гіпнозу да канца так і не вывучана. Сярод навукоўцаў існуюць розныя погляды адносна дадзенай з’явы, яе ўплыву на псіхіку чалавека і г. д. Дыскусіі наконт “лякарства” прадаўжаюцца. Грунтоўных даследаванняў з яснымі канкрэтнымі вынікамі не з’явілася. Атрымліваецца, выкарыстоўваць гіпноз у якасці метаду лячэння рызыкоўна, таму што вынікі могуць быць непрадказальнымі і не заўсёды пазітыўнымі. Згадзіцеся, не вельмі прыемна адчуваць сябе пацыентам, над якім праводзяцца эксперыменты.
Трымаючыся сцісла рэлігійнай плоскасці, трэба зазначыць, што на працягу гісторыі чалавецтва гіпноз актыўна выкарыстоўваўся ў рознага тыпу магічных, акультных і спірытуалістычных практыках. Гэта адкрывала магчымасць для дзеяння злога духа, а магло прывесці нават і да дэманічнага апантання. Вучэнне ж Касцёла адносна дадзенай праблематыкі вельмі яснае і зразумелае. Забабоны, якія з’яўляюцца адыходам ад належнага пакланення Богу і выяўляюцца ў розных формах прадказанняў, магіі, чараўніцтва і спірытызму, парушаюць першую запаведзь Дэкалога: “Не май іншых багоў, апроч Мяне”. Святары-экзарцысты аднадумна залічваюць гіпноз да вельмі небяспечных грахоўных практык.
    Яшчэ адной прычынай негатыўнага стаўлення да гіпнозу з’яўляецца ўсё тое ж вучэнне Касцёла, згодна з якім чалавек створаны паводле Божага вобраза і падабенства (гэта значыць, адораны розумам і воляй). Права на свабоду дзеяння з’яўляецца неад’емнай часткай чалавечай годнасці. Таму выкарыстанне гіпнозу з мэтай “загаду” – вельмі небяспечная маніпуляцыя не толькі са свядомасцю асобы, але і з яе правамі.
    Падсумоўваючы ўсё вышэйсказанае, я б не рэкамендаваў выкарыстоўваць гіпноз як спосаб лячэння. Існуюць больш эфектыўныя, а галоўнае, навукова абгрунтаваныя сродкі. Для веруючага ж чалавека ёсць таксама іншыя, паспяховыя спосабы барацьбы са страхамі ці хваробамі. Перадусім, гэта інтэнсіўнае малітоўнае і сакраментальнае жыццё, якое вядзе да поўнага даверу Нябеснаму Айцу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.