ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (134)

Прэса

II Кангрэс медыкаў-хрысціян
   Усходняй Еўропы
   пройдзе ў Беларусі


   На форум, які адбудзецца на пачатку мая, запрашаюцца ўрачы, фельчары, медсёстры, студэнты медыцынскіх ВНУ і каледжаў.
Мэта кангрэса – аб’яднаць медыкаў у служэнні Богу, сфарміраваць хрыстацэнтрычную матывацыю ў прафесіі. Важнай часткай сустрэчы будзе абмен ведамі і вопытам паміж спецыялістамі з розных краін, а таксама разважанне над складанымі этычнымі дылемамі ў сучаснай медыцынскай навуцы і практыцы. Форум пройдзе дзякуючы медыцынскім хрысціянскім арганізацыям з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны.

Польскі місіянер
адкрыў музычную школу

   
Пляцоўка паўстала ў мясцовасці Буар (Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка) па ініцыя-тыве бр. Бенедыкта Пончкі OFMCap. Займацца тут будуць і дзеці, і дарослыя.
“У гэтай ідэі ёсць будучыня. Я веру. Людзям неабходна культура, якая зменіць жыццё іх саміх і іншых”, – гаворыць бр. Пончка. У рэпертуар, над якім будуць працаваць вучні музычнай школы, увойдуць, у першую чаргу, афрыканскія творы, што спяваюцца падчас касцёльных набажэнстваў. На першыя слуханні запісалася каля 300 дзяцей. Дарослыя таксама зацікаўлены праектам. Некаторыя гатовы нават паступіцца працай, каб займацца ў вызначаны час.

Падведзены вынікі
папскай латарэі

   
На гэты раз галоўным выйгрышам стаў аўтамабіль “Opel Karl”. Яго цяперашні ўладальнік набыў латарэйны білет праз інтэрнэт.
Прызы для розыгрышу прадастаўляе сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод. Сёлетні 4-ты тыраж дабрачыннай латарэі быў прысвечаны заканчэнню Года міласэрнасці і святу Божага Нараджэння. Папа Францішак пажадаў, каб выручаныя сродкі былі накіраваны на дапамогу бяздомным і пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі летам мінулага года.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.