ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

Варта ведаць (90)

Варта ведаць

 У дзень складання прысягі прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам папа Францішак накіраваў у Вашынгтон тэлеграму. У сваім пасланні Святы Айцец напісаў новаму кіраўніку дзяржавы: “Перадаю сардэчнае прывітанне і запэўніваю ў сваіх малітвах аб тым, каб Усемагутны даў Вам мудрасць і сілу ў выкананні абавязкаў на гэтай высокай пасадзе”. Далей паведамлялася: “Прашу аб тым, каб Вашымі рашэннямі кіравалі багатыя духоўныя і этычныя каштоўнасці, якія стварылі гісторыю амерыканскага народа, а таксама аб удзеле Вашай краіны ў пашырэнні годнасці і свабоды чалавека ва ўсім свеце”.

    Падчас агульнай аўдыенцыі ў зале Паўла VI папа Францішак сустрэўся з Арнольдам Шварцэнэгерам. Вядомы акцёр і палітык, заснавальнік грамадскай арганізацыі па праблемах экалогіі адзначыў, што мае вялікі гонар прывітацца са Святым Айцом. Шварцэнэгер падзякаваў Пантыфіку за клопат пра людзей і падарыў яму кнігу “Каліфорнія: залатая зямля запаветная”, выказваючы надзею, што праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя “нам удасца вырашыць раз і назаўжды”.
   
    Каля 40% замежных турыстаў, якія праводзяць водпуск у Партугаліі, накіроўваюцца ў Фаціму. Разам з распачатым юбілеем, звязаным са 100-годдзем марыйных аб’яўленняў у Фаціме, бягучы год можа аказацца рэкордным з пункту гледжання колькасці наведвальнікаў, якія прыязджаюць сюды з-за мяжы. Значны ўплыў на гэты вынік можа мець візіт папы Францішка ў санктуарый. У сувязі з вялікай папулярнасцю Святога Айца, можна чакаць тлумаў таксама падчас яго візіту ў Фаціме 12–13 мая.
     
    Капуцыны выдалі “нябачную” кнігу: без маляўнічай вокладкі, без назвы, з пустымі старонкамі. Каб яе прачытаць, трэба выйсці на мароз. Ідэя палягае на тым, каб наблізіцца да сітуацыі бяздомных. Аўтары праекта натхняюць чытачоў заўважыць “нябачных”, звярнуць увагу на іх праблему. У выданні змяшчаюцца творы, аўтарамі якіх з’яўляюцца падапечныя капуцынскага фонду імя бл. Аніцэта Коплінскага ў Варшаве (Польшча). Праз набыццё кнігі любы жадаючы можа падтрымаць людзей у патрэбе.
   
    “Рэал Мадрыд” пагадзіўся прыбраць крыж з кароны, намаляванай на іх гербе. Гэта ўваходзіць ва ўмовы кантракту, падпісанага з кампаніяй “Marka”, якая набыла правы на вытворчасць і продаж прадукцыі з сімволікай футбольнага клуба. Дамоўленасць тычыцца вырабаў, арыентаваных на Блізкі Усход. Дарэчы, “Рэал Мадрыд” – не першы еўрапейскі футбольны клуб, які ліквідуе хрысціянскі сімвал пад націскам мусульманскіх бізнес партнёраў. “Барселона” ў свой час таксама адмовілася ад крыжа св. Юрыя на эмблеме, каб прадаваць больш футболак у краінах Блізкага Усходу.

credo-ua.org; gosc.pl; deon.pl; ekai.pll

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.