ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
VІІ Звычайная нядзеля
З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Вы чулі, што сказана: «Вока за вока і зуб за зуб». А Я вам кажу не працівіцца злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. І калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. І калі хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. Таму, хто просіць у цябе, дай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе. Вы чулі, што сказана: «Любі бліжняга свайго і ненавідзь ворага свайго». А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых. Бо, калі вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны”. †
Мц 5, 38–48
Пакорлівасць вучняў Хрыста
Напэўна, няма аніводнага чалавека на зямлі, які хацеў бы мець ворагаў. Аднак у кожнага знойдзецца пэўная колькасць праціўнікаў – тых, каму ён або яго ўчынкі не падабаюцца. Непрыяцелем можа стацца любы бліжні, нават сваяк, з якім не ладзім. Але варта ўсведамляць, што ніхто не нараджаецца ворагам – людская пыха настройвае людзей адзін супраць аднаго. Факт існавання праціўнікаў з’яўляецца праблемай для чалавека. Але ці гэта азначае, што трэба выкрасліць іх са спіска асоб, з якімі маем зносіны, сцерці іх імя з памяці або нават знішчыць фізічна ці псіхічна? Вучэнне Хрыста адназначна адмаўляе падобны спосаб вырашэння праблемы. Такім чынам, трэба “знішчыць” не бліжняга, але сіндром “ганарыстага парсюка”, а таксама “баксёрскай грушы” ўнутры нас. Нельга папускаць граху бліжняга, але адначасова належыць навучыцца яму ўступаць, калі гэта неабходна. Пакорлівасць, спалучаная з разважлівасцю, – вось сродак, які пераўтварае “ворагаў” у сапраўдных вучняў Хрыста.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.