ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

29 студзеня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 Ахвяраванне Пана

❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў усіх Божых ласкаў, сталай апекі Маці Божай, шмат сіл, цярплівасці, нязгаснага запалу ў душпастырскай паслузе і моцнага здароўя на доўгія гады. Шчасці Божа!
Сям’я Заяц
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае над Вамі і дапамагае годна перажываць кожны дзень. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а Ваша праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Галынкі
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец дадае Вам моцы, Дух Святы надзяляе мудрасцю і спакоем, Езус служыць прыкладам на святарскім шляху, а Маці Божая заўсёды асцерагае. Жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці, мужнасці, добрых і спагадлівых вернікаў.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Новай Руды
❧✿☙
Паважанаму Айцу Вiталiю Слуку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Няхай супакой і радасць паселяцца ў Тваім сэрцы, а ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару. Жадаем шмат здароўя, сіл і стойкасці, а таксама моцнай веры, надзеі і любові.
Сям’я Шчэтко
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна апекуюцца.
Касцёльны камітэт, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і парафіяне з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Імянін жадаем шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя, душэўнага супакою, добразычлівых людзей на святарскім шляху. Дзякуем за адданую паслугу Богу і людзям, за клопат аб святыні. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне са Свіслачы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Дзякуем за павучальныя казанні, якія паглыбляюць нашу веру, за ахвярную душпастырскую працу ў парафіі і адкрытае на кожнага чалавека сэрца. Няхай Вам хапае сіл для рэалізацыі планаў і намераў, а побач будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі, сярод якіх і мы – Вашы парафіяне.
Вернікі з Рэплі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, душэўнага супакою, шмат радасці, моцнага здароўя, нязмернага шчасця, зычлівых людзей побач. За ўсё дабро, узятае з Божай рукі, за скарбы веры, плён працы, спакой, змаганні, усмешку шчасця і слёзы жалю, за ўскладзены на плечы крыж, веру, надзею і любоў мы ўдзячны Вам. Заўсёды будзьце на нашым шляху да Бога. Дзякуем за прыклад набожнасці, тактоўнасць, клопат пра нашу святыню і парафіян, а таксама за тое, што Вы з намі і для нас. Шчасці Божа!
З малітвай, верныя парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у Балі Касцёльнай
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня святога Заступніка складаем самыя сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае сваімі ласкамі, Маці Божая ахінае мацярынскай апекай і любоўю, Святы Дух спасылае свае дары, а святы Заступнік напаўняе радасцю і супакоем. Дзякуем за павучальныя казанні, усмешку і адкрытае на людзей сэрца.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Віктару Субелю, Сёстрам Агнешцы і Ганне, кансэкраваным удовам Сабіне і Зоф’і з нагоды свята Ахвяравання Пана складаем найлепшыя пажаданні. Няхай кожная хвіліна жыцця будзе асвечана святлом Хрыста, а Маці Божая, якой Вы нязменна давяраеце, заўсёды атуляе мацярынскай ласкай і дапамагае выконваць волю Нябеснага Айца. Дзякуем за Вашы добрыя сэрцы і працу, якой Вы прысвяцілі жыццё ў здароўі і радасці.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам, Кола Жывога Ружанца Маці Божай, Гіровічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Жадаем, каб на працягу ўсяго свайго жыцця Вы ішлі з даверам і надзеяй да Бога, а ўсё, што робіце, здзяйснялі з запалам. Таксама жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, дароў Святога Духа, моцнага здароўя, душэўнага супакою, усмешкі і радасці. 100 гадоў!
Вернікі з парафіі Галынка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: усіх Божых ласкаў, здароўя і радасці. Няхай Езус Хрыстус, якога штодзённа трымаеце ў святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень і адорвае здароўем на 100 гадоў жыцця, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух, шчодры на дары, дапамагае годна выконваць паслугу. Няхай Ваша сэрца будзе заўсёды напоўнена супакоем і любоўю, а побач будуць добрыя і шчырыя людзі.
З удзячнасцю, парафіяне з касцёла св. Андрэя Баболі ў Казловічах
❧✿☙
Любімай Сястры Агнешцы Лешко з нагоды 80-й гадавіны з Дня нараджэння і святога хросту складаем букет шчырых пажаданняў. Няхай Пан Езус блаславіць кожны Ваш дзень, адорыць моцным здароўем, цеплынёй, любоўю, радасцю, а служба Богу і людзям прыносіць шчодры плён і задавальненне. Няхай Маці Божая няспынна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай дабрыні, а Дух Святы будзе шчодрым на свае дары. Шчасці Божа!
Удзячныя вернікі з касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, сэрца напаўняюць любоў, надзея і супакой, а праца прыносіць радасць і задавальненне.
З малітвай і павагай, вернікі з касцёла св. Роха, Грандзічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем шмат сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, душэўнага супакою і добрых людзей побач. Няхай Пан Езус адорвае Вас бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады, напаўняе святлом і сіламі. Жадаем апекі Маці Божай, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць кожную Вашу працу.
Былыя парафіяне з вул. Зарэчная, Адэльск
❧✿☙
Шаноўнай Сястры Агнешцы Лешко з нагоды 80-й гадавіны з Дня нараджэння і святога хросту ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, штодзённага ўзрастання ў веры і шчырай радасці ад кожнага перажытага моманту. Няхай міласэрны Бог адорыць усімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці прытуліць да свайго сэрца і нястомна апекуецца Вамі. Доўгіх гадоў жыцця!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Гіровічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены здароўем, шчасцем і радасцю. Няхай Святы Дух асвячае і вядзе Вас па Божых сцежках, Найсвяцейшая Маці атуляе плашчом мацярынскай апекі, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі.
З малітоўнай памяццю, былыя парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Мятліцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог дадасць сіл для заканчэння будаўніцтва касцёла, Марыя прытуліць да свайго сэрца і дапаможа крочыць па выбраным шляху. Няхай Ваша мудрасць надалей вядзе людзей да Бога, а ўсмешка разліваецца на ўвесь свет. Здароўя і радасці!
З дарам малітвы, Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: усмешкі, запалу ў вачах, супакою ў душы і сэрцы. Няхай усё жаданае, што здавалася нязбытным, здзейсніцца, а побач заўсёды будзе Анёлахоўнік. Маці Божая няхай ахінае сваім мацярынскім плашчом, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё. Шчодрых Божых ласкаў на штодзень!
Апостальства “Маргарытка”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Антонію Грэмзу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, цяпла і ласкі, усмешкі і радасці, каб у жыцці быў толькі пазітыў, а побач знаходзіліся верныя сябры. Няхай Езус Хрыстус захоўвае Вас ад бед і адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі, Анёл-ахоўнік дадае сіл, а Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай пяшчотай. Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа!
Апостальства “Маргарытка”
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Паўлу Беланосу і Клерыку Аляксандру Жоліку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, радасці, шчодрага плёну ў паслузе на ніве Пана, апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця, а таксама шмат Божых ласкаў. Шчасці Божа!
Парафіяне з Макараўцаў
❧✿☙
Каханаму сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму і радасці. Няхай Твой жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, святы Заступнік няхай дапамагае рэалізоўваць планы і намеры, а Маці Божая вядзе найпрыгажэйшымі сцежкамі сярод зычлівых і добрых людзей.
Мама і тата
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, усіх патрэбных ласкаў ад Пана Бога, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама шчодрых дароў ад Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены любоўю, супакоем і радасцю.
Жыхары з в. Шэмбелеўцы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.