ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
На чым палягае місія святара?

З аднаго боку, за духоўнае развіццё вернікаў адказны святары, якім Хрыстос даручыў місію служэння і душпастырскай дзейнасці з мэтай збаўлення людзей, з другога – за самаўдасканаленне ласкі атрыманай веры адказны і сам чалавек. Не бяруся асуджаць ніводнага ксяндза за яго адносіны да людзей, якіх яны прывялі да прыняцця веры і не клапоцяцца аб іх далейшым духоўным прагрэсе. Але распазнанне духоўнага стану вернікаў павінна быць вырашальным у прыняцці неабходных крокаў, каб як найлепш спадарожнічаць пастве ў дарозе веры. †
Можа быць і так, што вернік на пэўным этапе павінен самастойна прыкласці намаганні, каб прайсці ўводзіны ў хрысціянскае жыццё, паклапаціцца аб узросце сваёй веры асабіста, калі ксяндза няма побач. Тады роля святара будзе тычыцца духоўнага кіраўніцтва, якое не азначае ўмяшальніцтва, але прапанаванне духоўных парад і малітву за гэтую асобу, каб яе вера была свядомай і моцнай.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 276 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.