ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня 2024 года |
Варта ведаць (89)
• Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі прэзідэнта Палесціны Махмуда Абаса. Падчас візіту гаворка ішла пра мірны працэс на Блізкім Усходзе. Выказвалася надзея на аднаўленне прамых перамоў паміж ізраільцянамі і палесцінцамі дзеля спынення насілля, якое выклікае непрымальныя пакуты грамадзянскага насельніцтва. Пасля прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане было адкрыта Палесцінскае пасольства. Гэта ўжо 5-ая сустрэча Махмуда Абаса і папы Францішка. Упершыню прэзідэнт Палесціны наведаў Святога Айца ў кастрычніку 2013 года.†
• Лаўрэатамі ўзнагароды св. брата Альберта за 2016 год сталі Марцін Гартат, с. Малгажата Хмялеўская, Марэк Пякарчык, Крыштаф Ажэхоўскі і сям’я Тамала. Узнагарода прысуджаецца за нясенне дапамогі хворым і асобам з абмежаванымі здольнасцямі. Уручэнне медалёў св. брата Альберта адбудзецца 13 сакавіка ў Тэатры ім. Славацкага ў Кракаве падчас XVII Усяпольскага фестывалю музычна-тэатральнай творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Альберціяна” 2017.
• У 20-ты раз католікі з Польшчы адзначылі Дзень іудаізму. Яго галоўная мэта – паглыбленне яўрэйска-каталіцкага дыялогу і лепшае зразуменне абедзвюх рэлігій. Знамянальнай была тэма 1-га дня: “Хто спатыкае Хрыста, спатыкае іудаізм”. Таму што менавіта асоба Езуса асаблівым чынам паказвае сувязь Яго вызнаўцаў з супольнасцю яўрэяў, да якой належаў Збаўца. Польшча – 2-ая пасля Італіі краіна, дзе праходзяць падобныя мерапрыемствы. Дзень іудаізму адзначаецца таксама ў Аўстрыі, Галандыі і Швейцарыі.
• Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыводзіць статыстыку, якая сведчыць аб прагрэсіўнай тэндэнцыі захворвання дзяцей на рак. Штогод смяротную хваробу выяўляюць у 50–200 дзяцей з мільёна. Сярод галоўных прычын “эпідэміі” эксперты вылучаюць дрэнную экалогію, незбалансаванае харчаванне, гіпадынамію. Спецыялісты заклікаюць бацькоў звярнуць большую ўвагу на лад жыцця дзяцей, кіраўніцтва дзяржаў – на распрацоўку праграм, якія накіраваны на паляпшэнне здароўя падрастаючага пакалення.
• Як паведамляе інтэрнэт-партал christianitytoday.com, паролі, якія змяшчаюць імя Божае або абазначэнне выбраных вершаў з Бібліі, належаць да ненадзейных з-за сваёй прадказальнасці. Напрыклад, пароль “Jesus”, пачынаючы з 2012 года, уваходзіць у топ-25 горшых пароляў у інтэрнэце. Каб павысіць узровень бяспекі, чалавеку, які хоча выкарыстоўваць хрысціянскія азначэнні, неабходна дапаўняць паролі яшчэ нейкімі літарамі, лічбамі або знакамі.
credo-ua.org; ekai.pl; niedziela.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 27 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.