ГРОДНА
Субота,
30 верасня 2023 года |
Штодня маліцеся Ружанец
Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме (1917-2017)

У кожным са сваіх аб’яўленняў Марыя нагадвала пра Ружанец, тым самым падкрэсліваючы, што праз практыку гэтай малітвы кожная асоба можа выпрасіць у Бога патрэбныя ласкі, а асабліва – дар супакою для ўсяго свету.
У першым аб’яўленні 13 мая Маці Божая мела складзеныя, нібы ў жэсце малітвы, далоні, якія абапіраліся на грудзях і былі скіраваны ўверх. З Яе правай рукі звісаў ружанец. Калі дзеці запыталіся ў Панны, ці пападуць у неба, Марыя адказала станоўча. Але, звяртаючыся да Францішка, дадала, што ён “павінен адгаварыць яшчэ шмат Ружанцаў”. Такім чынам Маці Божая дала зразумець, што “шмат Ружанцаў” здольны адкрыць неба. †
У першым аб’яўленні 13 мая Маці Божая мела складзеныя, нібы ў жэсце малітвы, далоні, якія абапіраліся на грудзях і былі скіраваны ўверх. З Яе правай рукі звісаў ружанец. Калі дзеці запыталіся ў Панны, ці пападуць у неба, Марыя адказала станоўча. Але, звяртаючыся да Францішка, дадала, што ён “павінен адгаварыць яшчэ шмат Ружанцаў”. Такім чынам Маці Божая дала зразумець, што “шмат Ружанцаў” здольны адкрыць неба. †
|
У другім аб’яўленні 13 чэрвеня Багародзіца сказала: “Хачу, каб вы прыйшлі сюды ў 13-ты дзень наступнага месяца, каб штодзённа маліліся Ружанец і навучыліся чытаць...”.
У трэцім аб’яўленні 13 ліпеня паведаміла: “Хачу, каб вы прыйшлі сюды ў 13-ты дзень наступнага месяца і надалей штодзень маліліся Ружанец у гонар Маці Божай Ружанцовай, каб выпрасіць супакой на свеце і канец вайны, бо толькі Яна зможа дапамагчы... У кастрычніку скажу вам, хто Я і чаго хачу, і ўчыню цуд, які ўсе ўбачаць, каб паверылі...”. Апісваючы гэтае аб’яўленне, Луцыя, будучы ўжо манахіняй, расказала пра жаданне Марыі: “Калі моліцеся Ружанец, пасля кожнай таямніцы паўтарайце: «О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць»”.
У чацвёртым аб’яўленні 19 жніўня Марыя сказала: “Хачу, каб вы надалей прыходзілі ў 13-ты дзень месяца і штодзённа маліліся Ружанец”. Калі Луцыя спытала, што павінны зрабіць з грашыма, якія людзі пакідаюць у Кова да Ірыя, Маці Божая адказала: “Няхай зробяць 2 фератроны... Грошы, якія будуць складваць на іх, прызначаны на свята Маці Божай Ружанцовай, а рэшта – на капліцу, якая павінна быць пабудавана...”.
У пятым аб’яўленні 13 верасня Найсвяцейшая Панна Марыя паведаміла:
“І надалей маліцеся Ружанец, каб выпрасіць заканчэнне вайны...”.
У шостым, і апошнім, аб’яўленні 13 кастрычніка сказала Луцыі: “Хачу, каб тут была пабудавана капліца ў Мой гонар. Я – Маці Божая Ружанцовая. Надалей штодзённа маліцеся Ружанец...”. У гэты ж дзень адразу пасля знікнення Марыі адбыўся вядомы Цуд сонца, які назірала каля 70-ці тысяч чалавек, прычым не толькі ў месцы аб’яўленняў, але і ў ваколіцы, а нават і на тэрыторыях, аддаленых больш за 30 кіламетраў.
Марыя абяцае ўсім, хто моліцца на ружанцы, асаблівую абарону і шчодрыя ласкі. Выразна адзначае, што ён стане для людзей зброяй і зменшыць цяжар іх грахоў. Падчас аб’яўленняў Маці Божая таксама падкрэсліла, што тыя, хто будзе штодзённа маліцца Ружанец, не памруць без святых сакрамантаў, а таксама ў жыцці і пры смерці будуць мець Божае святло і паўнату Яго ласкі.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 93 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.