GRODNO
Wtorek,
07 lutego
2023 roku
 

V Звычайная нядзеля

Rozważania ze Słowem Bożym

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Вы – соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне людзям. Вы – святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы свяцільнік, не ставяць яго пад пасудзінаю, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах”.

Мц 5, 13–16


Будзьма соллю зямлі і святлом свету
   У дадзеным фрагменце Евангелля заключана чарговае заахвочванне да перамянення. Яго можна сфармуляваць наступным чынам: вызнаўца Хрыста павінен быць як соль, што надае смак кожнай страве, або як святло, без якога сёння цяжка ўявіць штодзённасць.
    Хрысціянін мае быць соллю. Праз сваю веру і ўчынкі ён павінен паказваць, што на жыццё можна глядзець па-іншаму, рэчаіснасць успрымаць інакш, калі фундаментам з’яўляецца Хрыстос. Прыналежнасць і вернасць Богу ва ўсім надае другі смак існаванню кожнага з нас. Хрысціянін павінен быць таксама святлом, што ззяе для ўсіх і ўказвае на сапраўдную крыніцу, якой з’яўляецца Езус. Паколькі без Яго мы так часта блукаем у цемры, няздольныя ўбачыць правільны шлях.
    Дык прымем жа запрашэнне быць соллю зямлі і святлом свету, каб скарб нашай веры не аказаўся растаптаным і выкінутым, каб наша святло не толькі ззяла для нас саміх, але і іншым паказвала, што з цемры можа вывесці толькі Хрыстос. Толькі Ён здольны запаліць людзей для сапраўднага жыцця.

Numer aktualny

 

Kalendarz 2022

Kalendarz
«Słowo Życia»
na rok 2022

Kalendarz liturgiczny

 
green
Obchodzimy imieniny:
Do końca roku pozostało dni:  328

Czekamy na Wasze wsparcie

skarbonkaDrodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.