ГРОДНА
Серада,
11 снежня 2024 года |
V Звычайная нядзеля
З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Вы – соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне людзям. Вы – святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы свяцільнік, не ставяць яго пад пасудзінаю, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах”.†
Мц 5, 13–16
Будзьма соллю зямлі і святлом свету
У дадзеным фрагменце Евангелля заключана чарговае заахвочванне да перамянення. Яго можна сфармуляваць наступным чынам: вызнаўца Хрыста павінен быць як соль, што надае смак кожнай страве, або як святло, без якога сёння цяжка ўявіць штодзённасць.
Хрысціянін мае быць соллю. Праз сваю веру і ўчынкі ён павінен паказваць, што на жыццё можна глядзець па-іншаму, рэчаіснасць успрымаць інакш, калі фундаментам з’яўляецца Хрыстос. Прыналежнасць і вернасць Богу ва ўсім надае другі смак існаванню кожнага з нас. Хрысціянін павінен быць таксама святлом, што ззяе для ўсіх і ўказвае на сапраўдную крыніцу, якой з’яўляецца Езус. Паколькі без Яго мы так часта блукаем у цемры, няздольныя ўбачыць правільны шлях.
Дык прымем жа запрашэнне быць соллю зямлі і святлом свету, каб скарб нашай веры не аказаўся растаптаным і выкінутым, каб наша святло не толькі ззяла для нас саміх, але і іншым паказвала, што з цемры можа вывесці толькі Хрыстос. Толькі Ён здольны запаліць людзей для сапраўднага жыцця.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 21 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.