ГРОДНА
Пятніца,
12 красавіка
2024 года
 

ІV Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Убачыўшы натоўп, Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы: “Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаныя будуць. Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну. Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць. Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць. Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць. Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць і пераследаваць, і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах”.

Мц 5, 1–12а


Хто вытрывае да канца
   Гэты фрагмент Евангелля прадстаўляе 8 бласлаўленняў, дадзеных Езусам Хрыстом. Яны павінны быць фундаментам хрысціянскага жыцця. Поруч з Дэкалогам і запаведзямі любові на іх павінна грунтавацца наша штодзённасць. Быць убогім духам, неабыякавым да лёсу чалавека і свету, ціхім, справядлівым, міласэрным, мець чыстае сэрца, прыносіць супакой, не здавацца, нягледзячы на пераслед, – гэтыя бласлаўленні з’яўляюцца нібы рэцэптам правільнага жыцця кожнага сапраўднага вызнаўцы Хрыста.
    Апошнім часам часта можна пачуць, што гэта немагчыма, што свет цяпер іншы, а ў ім – іншыя каштоўнасці. Весці жыццё сапраўднага хрысціяніна нялёгка, таму што Евангелле значна адрозніваецца ад таго, да чаго нас заахвочваюць тыя ж сучасныя рэкламы, якія маніпуліруюць лозунгамі тыпу “вольнасць” і “правы меншасцей”. У сувязі з гэтым у нашых сэрцах могуць нарадзіцца пытанні: ці варта быць “знакам пратэсту”? ці не лепш ісці ў тым жа напрамку, што і ўсе, каб не падвяргаць сябе непрыемнасцям? ці не лепш быць такім, як іншыя?
    Не варта, не лепш! Хрыстос гаворыць, што нават калі нас будуць зневажаць, пераследаваць і зласловіць, атрымаем вялікую ўзнагароду ў небе. Варта трываць з Панам, хоць і цяжка, бо “хто вытрывае да канца, будзе збаўлены” (Мк 13, 13).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  263

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.