ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка 2024 года |
Абавязак святкаваць святы
Якія рэлігійныя святы абавязваюць верніка прымаць удзел у св. Імшы, а якія – не?
Прысутнічаць на літургіі кожнага католіка абавязвае III запаведзь Дэкалогу “Памятай дзень святы святкаваць”.
Аб гэтым прыпамінаюць і касцёльныя запаведзі, у першай з якіх гаворыцца: “У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у св. Імшы і не рабіць неабавязковай працы”.
Кожная дыяцэзія мае літургічны каляндар – дакумент, у якім узгадваюцца ўсе прадпісаныя святы, падчас якіх кожны пробашч абавязаны цэлебраваць св. Імшу ў сваёй парафіі. Звычайна ў календары адзначаны наступныя святы: Святой Багародзіцы Марыі (1 студзеня), Аб’яўленне Пана або Трох Каралёў (6 студзеня), Пальмовая Нядзеля, Уваскрасенне Пана, Унебаўшэсце Пана, Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса або Божае Цела, святых апосталаў Пятра і Паўла (29 чэрвеня), Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі (15 жніўня), Усіх Святых (1 лістапада), Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі (8 снежня), Божае Нараджэнне (25 снежня) і ўсе нядзелі. †

Існуюць таксама святы, якія не з’яўляюцца прадпісанымі (напрыклад, Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла), аднак духавенства заахвочвае вернікаў, згодна са шматгадовай традыцыяй, прымаць удзел у св. Імшы ў гэты дзень. У некаторых краінах з дазволу Апостальскай Сталіцы пэўныя святы перанесены на нядзелю, каб працоўныя будні не заміналі жаданню верных прысутнічаць на літургіі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 86 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.