ГРОДНА
Серада,
19 сакавіка 2025 года |
“Прымірэнне – любоў Хрыста ахапіла нас”

Закліканыя абвяшчаць згоду
Матэрыялы для сёлетніх экуменічных малітваў падрыхтавалі хрысціяне з Германіі. Напрацоўка ўключае ў сябе інфармацыю аб экуменічнай сітуацыі ў гэтай краіне, а таксама прапановы набажэнстваў, малітваў, біблійных разважанняў і абмеркаванне галоўнай тэмы сёлетняга Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Яна спасылаецца на тэкст з Другога Паслання св. Паўла да Карынцянаў (5, 14–20), дзе падкрэсліваецца, што прымірэнне з’яўляецца дарам Усемагутнага для ўсяго стварэння. У выніку Божага ўздзеяння асоба, якая паядналася ў Хрысце, заклікана да абвяшчэння паяднання праз словы і ўчынкі. У матэрыялах увага звяртаецца на 2 аспекты. З аднаго боку, гаворка ідзе пра цэлебрацыю Божай любові і ласкі, “апраўданне чалавецтва толькі праз ласку”, што адлюстроўвае асноўны клопат Цэркваў, якія выраслі з Рэфармацыі Марціна Лютэра. З другога боку, падкрэсліваецца далікатная тэма наступных глыбокіх падзелаў, што паўплывалі на Касцёл. Адкрыта ўказваецца віна, а таксама падказваюцца крокі на шляху да паяднання.†

“Свет патрабуе паслугі прымірэння, якая зламае бар’еры, пабудуе масты, прынясе супакой і адчыніць дзверы да новага спосабу жыцця ў імя Таго, хто злучыў нас з Богам – Езуса Хрыста. Святы Дух вядзе да прымірэння ў Яго імя. Няхай крыніца цудоўнага Божага паяднання разліваецца падчас сёлетняга Тыдня малітваў, каб шмат людзей маглі знайсці супакой”, – чытаем у брашуры, падрыхтаванай з нагоды Экуменічнага тыдня.
Адзінства не азначае паглынання іншых
Можа здавацца, што экуменічная дзейнасць датычыць толькі тэолагаў. Безумоўна, важна, каб багасловы навучаліся, дасягалі ўзаемнага пагаднення, выражалі тое, у чым не згаджаюцца хрысціяне розных канфесій. Але адначасова з тым, экуменізм ствараецца “ў дарозе”. Святы Айцец Францішак адзначае, што гэта дарога з Хрыстом:
“Не з маім Езусам супраць твайго, а з нашым Езусам. Гэта простая дарога, якую можна адолець праз малітву і дапамогу іншым. Маліцца разам. Экуменізм малітвы здзяйсняецца, калі адны моляцца за другіх, і ўсе – аб адзінстве. Затым ідзе экуменізм дзеяння – на карысць вялікай колькасці патрабуючых, мноства мужчын і жанчын, якія сёння пакутуюць з-за несправядлівасці і войнаў. Мы ўсе разам павінны ім дапамагаць. Любоў да бліжняга – вось экуменізм! Гэта ўжо і ёсць адзінства. Адзінства ў дарозе з Езусам”.
У той жа час Папа падкрэслівае, што еднасць хрысціян не азначае паглынання іншых ці “зваротнага шляху”, каб хтосьці мусіў адрачыся ад уласнай гісторыі веры. Еднасць таксама не з’яўляецца аднароднасцю, уніфармізмам. “Розныя тэалагічныя, літургічныя, духоўныя і кананічныя традыцыі, якія развіліся ў хрысціянскім свеце, калі яны бяруць свой пачатак з традыцыі Апосталаў, з’яўляюцца багаццем для Касцёла”, – гаворыць Пантыфік.
Цыклічнае святкаванне экуменізму
Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян мае ўжо больш за 100-гадовую традыцыю. Упершыню ідэя міжканфесійнай малітвы аб адзінстве з’явілася ў ХІХ стагоддзі.
У цяперашнім фармаце цыкл экуменічных мерапрыемстваў праводзіцца з 1908 года па ініцыятыве кс. Пола Уотсана. Адзначаецца паміж даўнім святам катэдры св. Пятра (18 студзеня) і святам навяртання св. Паўла (25 студзеня). Часам ініцыятыў так шмат, што, насуперак назве, Тыдзень мылітваў працягваецца некалькі тыдняў, а нават і месяц. Звычаем стала гасцінная “замена” прапаведнікаў падчас набажэнстваў – казанне ў святыні прамаўляе духоўнік іншай канфесіі.
|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 288 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.