ГРОДНА
Нядзеля,
08 верасня 2024 года |
Слова для Жыцця (131)
Папа Францішак
Сапраўдным святлом з’яўляецца святло Пана, ці, лепш, сам Пан. Яно не асляпляе, але спадарожнічае і дае выключную радасць. Гэтае святло для ўсіх, яно кліча кожнага. Мы можам прыняць такое запрашэнне на пачатку кожнага дня: “Устань, свяціся” (параўн. Іс 60, 1), ідзі сярод мноства падаючых у свеце зорак за ззяючай зоркай Езуса. Накіроўваючыся за ёй, атрымліваем радасць, як адбылося з Мудрацамі: бо дзе ёсць Бог, там ёсць радасць.br /> Той, хто прагне сапраўднага святла, павінен выйсці за ўласныя рамкі і шукаць: не замыкацца ў сабе, непарушна чакаючы і гледзячы на тое, што адбываецца навокал, а поўнасцю прысвячаць сябе. Хрысціянскае жыццё – пастаяннае пілігрымаванне сярод надзеі і пошуку; дарога, па якой, падобна Мудрацам, неабходна ісці нават калі зорка на хвіліну знікае з поля зроку.
Фрагмент разважання перад малітвай “Анёл Панскі”, 06.01.2017 †

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
Ад святара, настаўніка ці ўрача мы чакаем вернага і сумленнага выканання сваіх абавязкаў. Прыняцце святарскага пасвячэння ці атрыманне дыплома настаўніка або ўрача – гэта толькі пачатак дарогі, на якой чалавек рэалізуе сваё пакліканне. Яно надзяляецца Богам і патрабуе штодзённага адказу. Падобна і сакрамант святога хросту абавязвае кожным словам і ўчынкам даваць сведчанне жывой веры і прыналежнасці да Хрыста.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай у Нядзелю Хросту Пана, 08.01.2017
Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
Езус называе сябе Тым, хто прыйшоў абвяшчаць духоўнае валадарства Бога і збавіць чалавецтва. Гэтае аб’яўленне недасяжна ніякім навуковым даследаванням і пазнаецца толькі праз веру. Бог паказваецца кожнаму, хто слухае і чытае Святое Пісанне, прымае святыя сакраманты і г. д. Такім чынам, Божае аб’яўленне трывае ў людскіх душах. Пан адкрывае новыя аспекты сваёй прысутнасці сярод нас. Часам адно слова, якое чыталі і чулі тысячы разоў, становіцца сучаснай Бэтлеемскай зоркай, што вядзе да спаткання з Хрыстом і да адкрыцця такіх таямніц Божага Провіду, пра якія мы нават не думалі і не гадалі.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ў Адэльску, 06.01.2017
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 115 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.