ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
ІІ Звычайная нядзеля
З Eвангелля св. Яна
Ян убачыў Езуса, які ішоў да яго, і сказаў: “Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету. Гэта той, пра якога я казаў: «Пасля мяне ідзе Муж, які апярэдзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне». І я не ведаў Яго, але для таго прыйшоў я хрысціць вадою, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю”. І сведчыў Ян, кажучы: “Я бачыў Духа, які сыходзіў з неба, як голуб, і спачываў на Ім. Я не ведаў Яго, але той, хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: «Над кім убачыш Духа, які сыходзіць і застаецца на Ім, той ёсць тым, хто хрысціць Духам Святым». І я бачыў і засведчыў, што Ён Сын Божы”.†
Ян 1, 29–34
Пайсці дарогай Езуса
Да Яна Хрысціцеля ішлі людзі са сваім багажом досведу, часта паглыбленыя ў цяжкія грахі, прыніжаныя імі. А цяпер? Прыходзім у Касцёл дасканалыя, бязгрэшныя, верныя? Безумоўна, не! Кожны мае ўласную гісторыю жыцця са сваімі праблемамі, клопатамі, падзеннямі.
Стаўшы блізкім чалавеку, Пан і Збаўца запрашае людзей прайсці такі ж шлях, які Ён прайшоў на зямлі. Прымаючы хрост у Касцёле, мы распачынаем гэтую дарогу з Хрыстом. Можна сказаць, уваходзім у Божую рэчаіснасць. Праз такую блізкасць Езус нібы прамаўляе: “Я ўваходжу ў тваю гісторыю жыцця, чалавек, у тваё пазначанае грахом існаванне. Не для таго, каб асудзіць і высмеяць, але каб падняць цябе і вывесці з граху”. І кожны вольны выбіраць, ці пойдзе Яго дарогай.
Дазволім жа Езусу акунуцца ў нашае жыццё – такое, якое яно ёсць: з радасцямі і смуткамі, эйфарыяй і падзеннямі – так, як Ён акунуўся ў раку Ярдан.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.