ГРОДНА
Нядзеля,
14 красавіка
2024 года
 

Каб мы былі адно

Слова рэдактара

22-457-pdf byПачатак каляндарнага года з’яўляецца добрай нагодай для малітвы ў інтэнцыі супакою. Яго адкрывае Сусветны дзень міру, падчас якога асаблівым чынам молімся аб згодзе на ўсёй зямлі. Асабліва цяпер, калі свету пагражаюць ганебныя акты варварства і гінуць нявінныя людзі, яшчэ больш выразна ўсведамляем, як моцна грамадства патрабуе малітвы аб сапраўднай любові, якая пераадольвае ўсе падзелы.
    Валадар Сусвету шчодра ўдзяляе чалавецтву ласкі, каб людзі ўпэўнена крочылі наперад. Той, хто з’яўляецца Пачаткам і нанова нам дае пачатак, запрашае паразважаць як пра ранейшы плён кожнага слова і ўчынку, так і пра будучы. Аб гэтым варта паклапаціцца ўжо сёння, выхоўваючы ў сабе дары, што спрыяюць паспяховай працы.
На працягу некалькіх дзясяткаў гадоў месяц студзень з’яўляецца для хрысціян часам экуменічнай малітвы. Гэта асаблівым чынам адпавядае пажаданням Пана Езуса, які ў дзень перад Мукай прасіў Айца, каб усе Яго паслядоўнікі былі адно (параўн. Ян 17, 21). Аднак адзінства сярод хрысціянскіх супольнасцей сёння ўсё яшчэ не хапае. Жаданне еднасці, да якой Хрыстос заклікаў Апосталаў, дагэтуль застаецца актуальным. Пацвярджэннем гэтага з’яўляюцца даўнія рознагалоссі паміж хрысціянамі розных канфесій. Таму думкі сёння засяроджаны, перш за ўсё, на падзелах, якія існуюць паміж хрысціянскімі Цэрквамі, і на дзеяннях, накіраваных на вяртанне страчанай еднасці.
    Спрадвеку ворагамі адзінства былі пыха і эгаізм, прадузятасць, нежаданне прабачыць і паяднацца. Мы вельмі часта забываемся аб тым, што паяднанне стане магчымым толькі тады, калі перастанем думаць толькі пра сябе: “я”, “маё”, “для мяне”. Трэба паставіць на першае месца іншыя каштоўнасці: “Бог”, “супольнасць”, “любоў”. Тады адзінства будзе ў сэрцах, і мы станем шанаваць адно ў Езусе. Дух Евангелля і навучання Касцёла – гэта воклік, нават крык, каб мы былі адно. Св. Ян Павел ІІ навучаў, што хрысціянскія супольнасці будуюць новы, лепшы свет, таму што ўсе людзі – дзеці таго ж Айца і браты ў Хрысце (параўн. “Redemptoris missio”, 43). З гэтай думкай становімся перад Богам, каб глыбей усвядоміць значэнне экуменічных намаганняў, якія каталіцкі Касцёл разам з Цэрквамі іншых канфесій у свеце (у тым ліку і ў нашай краіне) прыкладвае, клапоцячыся аб вяртанні да першапачатковай супольнасці вучняў Езуса.
    Такім чынам, трэба, каб усе пачалі маліцца разам. Тады мы наблізімся да мэты – паяднання. А доўгая гісторыя хрысціян, забруджаная шматлікімі расколамі, пачне нібы пісацца занава, імкнучыся да Крыніцы еднасці, якой з’яўляецца Езус Хрыстус – “той самы ўчора, і сёння, і навекі!” (Гбр 13, 8).
   
      Дарагія Чытачы!
    Спадзяюся, кожны з нас лічыць немагчымым дапусціць, каб заклік Збаўцы – “каб усе былі адно” – застаўся без адказу. Таму заахвочваю Вас маліцца аб еднасці і любові, каб, пераадольваючы людскую слабасць, у сэрцах здзяйсняўся цуд з’яднання з Богам. Няхай наша пастава веры спрыяе будаванню еднасці ў супольнасці Касцёла, а таксама ўзаемнай адказнасці, якая грунтуецца на ўсведамленні таго, што Хрыстос як наш Адкупіцель ахвяраваў сябе на крыжы за нас усіх.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  262

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.