ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (130)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Фрагмент з Евангелля (Мц 1, 18–24) паказвае нам дзвюх асоб, якія больш за іншых удзельнічалі ў таямніцы Любові: Марыю і Яе жаніха Юзафа. Яны, першымі прыняўшы Езуса з верай, уводзяць людзей ва ўрачыстасць Божага Нараджэння. Марыя дапамагае стаць адкрытымі на Хрыста ў сваім жыцці, у сваім целе. Юзаф падштурхоўвае заўсёды шукаць Божай волі і выконваць яе з поўным даверам.
    “Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае «з намі Бог»” (Мц 1, 23). Няхай гэтае абвяшчэнне надзеі, якое спаўняецца падчас Нараджэння Пана, рэалізуе і наша чаканне Усемагутнага: у кожным з нас, ва ўсім Касцёле і ўсіх малых, якімі пагарджае свет, але так любіць Бог.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 18.12.2016 

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
      Па прыкладзе пастушкоў з ваколіц Бэтлеема мы набліжаемся да ўбогай стаенкі, глядзім на Божае Немаўля, ахінутае ў пялёнкі і пакладзенае ў яслях, складаем Яму паклон. А таксама, поўныя здзіўлення, пытаем сябе: чаму Бог, Стварыцель і Пан усяго свету, вырашыў прыйсці да людзей менавіта такім чынам? Навошта з’яўляецца Дзіцём – далікатным, безабаронным, патрабуючым апекі? З якой мэтай нарадзіўся не ў сталіцы, у каралеўскім палацы, а ў малым правінцыйным Бэтлееме? Ды ў дадатак не ў заездзе сярод набожных пілігрымаў, а ў пячоры, ужыванай як хлеў, у яслях для жывёлы.
    Так сталася, таму што праз таямніцу нараджэння Божага Сына Айцец прагнуў сказаць нешта вельмі важнае. Магчыма, хацеў, каб кожны чалавек (нават самы просты, бедны, які знаходзіцца на ніжэйшай прыступцы сацыяльнага статусу) бачыў у Езусе сапраўднага Эммануэля – Бога, які заўсёды з намі. Можа, зрабіў так, каб знікла ўсякая адлегласць, што аддзяляе людзей ад Хрыста, каб ніхто не адчуваў сябе непатрэбным Богу і не думаў, што Пан яго не любіць і не разумее. Можа, хацеў прыгадаць, што кожны чалавек мае неад’емную годнасць Божага дзіцяці, якая зусім не залежыць ад таго, дзе жывеш, якую пасаду займаеш, што ляжыць у партфелі ці на рахунку ў банку.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас Пастэркі ў гродзенскай катэдры, 24.12.2016

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.