ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

Свята Хросту Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус прыйшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, каб атрымаць ад яго хрост. Ян жа ўстрымліваў Яго, кажучы: “Гэта мне трэба ад Цябе прымаць хрост, а Ты прыходзіш да мяне?”. Сказаў яму Езус у адказ: “Дазволь цяпер, бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва”. Тады Ян уступіў Яму. Калі Езус ахрысціўся, адразу выйшаў з вады, і раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго. І голас з неба прамовіў: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў”.

Мц 3, 13–17


Пасведчанне Божага дзіцяці
   Свята Хросту Пана павінна кожнаму прыгадаць прыняцце першага сакраманту і абавязкі, што вынікаюць з яго. Праз гэтую падзею Айцец абвяшчае нас сваімі дзецьмі, братамі і сёстрамі Хрыста, святынямі Святога Духа. Вызваляе з першароднага граху, што абцяжарваў душу. Чалавек атрымлівае своеасаблівае пасведчанне Божага дзіцяці і пашпарт на дарогу ў нябесную Айчыну. Але сакрамант хросту з’яўляецца толькі пачаткам – духоўным нараджэннем. На ім павінна засноўвацца ўсё наша жыццё, якому належыць быць згодным з Евангеллем. Варта паглыбляць сувязі з Богам праз малітву, узрастаючы ў веры, надзеі і любові.
    Нельга згубіць сваё хрысціянскае пасведчанне, годнасць Божага дзіцяці. Іх нельга “схаваць у шуфляду” ці “закрыць на ключ”. Трэба нястомна паказваць свету Хрыста ў сваім штодзённым жыцці, чэрпаючы сілы і радасць з таямніцы святога хросту.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  19

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.