ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Ксёндз у дом – Бог у дом
Пасля свят Божага Нараджэння распачынаецца час пастырскіх візітаў, або так званая каляда. Святар наведвае парафіян, каб блаславіць вернікаў і іх сем’і, асвяціць дамы. Наколькі важныя душпастырскія адведзіны? Як зрабіць так, каб дадзеная падзея прайшла належным чынам і прынесла багаты духоўны плён? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кс. Віталій Дабраловіч.
- Навошта патрэбна пастырскае наведванне?
- Каляда – гэта, перш за ўсё, сустрэча святара са сваёй паствай, добрая нагода для таго, каб бліжэй пазнаёміцца з парафіянамі, даведацца, як і чым яны жывуць.
Шмат хто патрабуе індывідуальнага кантакту са сваім душпастырам, але не заўсёды мае магчымасць сустрэцца са святаром, паразмаўляць, падзяліцца перажываннямі. Некаторыя проста саромеюцца забіваць ксяндзу галаву сваімі праблемамі. Таму душпастырскі візіт – выдатная магчымасць задаць тыя пытанні, якія хвалююць асобна ўзятага чалавека ці цэлую сям’ю. Канешне, падчас каляды святар павінен адведаць шмат людзей. Але не трэба бянтэжыцца, што забіраеце чужы час. Калі сказаць ксяндзу, што Вы маеце некалькі важных пытанняў, упэўнены, што ён знойдзе час на размову. †

Асабістыя сустрэчы з парафіянамі дапамагаюць душпастыру зразумець і пазнаць адносіны верніка да мясцовага Касцёла. Такім чынам, адбываецца збліжэнне святара як пастыра з людзьмі. З’яўляецца пэўнае супрацоўніцтва ў дарозе да ўмацавання веры, будавання моцнай парафіяльнай супольнасці. Вернікі бачаць, што патрэбны парафіі, святару. Асабліва гэта заўважаеш, калі прыходзіш да сталых людзей. Яны цешацца, плачуць, часам нават цалуюць рукі, бо вельмі добра разумеюць сэнс старой прыказкі “Госць у дом – Бог у дом”. Упэненыя, што са святаром да іх прыйшоў сам Езус. Вымоўнай у духоўным плане з’яўляецца каляда ў глуханямых вернікаў. Яны не чуюць маёй малітвы, бо толькі частку магу паказаць жэстамі. Але з вялікай задумай углядаюцца ў крыж, запаленыя каля яго свечкі. Засяроджана пагружаюцца ў саму атмасферу, якая пануе ў момант сустрэчы.
- Вернікі павінны адмыслова запрашаць святара, ці ён прыйдзе сам без запрашэння?
- У кожнай парафіі існуе свой парадак адведзін. У некаторых касцёлах вядуцца картатэкі, таму чалавеку, які заўсёды прымае святара ў сваім доме, няма неабходнасці кожны год звяртацца да ксяндза з новым запрашэннем. Трэба толькі ўважліва слухаць душпастырскія аб’явы, каб ведаць, у які дзень сустракаць святара. Калі па нейкіх прычынах сям’я не можа прыняць ксяндза ў вызначаны час, неабходна папярэдне паведаміць аб гэтым у канцылярыю і дамовіцца аб пераносе візіту на іншы дзень. Аднак калі ў парафіяльнай супольнасці з’явіліся новыя вернікі, ім варта падаць свой адрас і паведаміць аб намеры прыняць у сваім доме ксяндза.
У некаторых парафіях святар наведвае толькі тых вернікаў, якія папярэдне запрасілі яго ў свой дом з душпастырскім візітам. Найчасцей гэта вялікія парафіі, дзе цяжка ўсіх абыйсці. І, канешне, калі чалавеку залежыць на тым, каб бліжэй пазнаёміцца з пробашчам, супольна з ім памаліцца і асвяціць свой дом, трэба падаць заяўку.
- Вядома, прымаць ці не прымаць у сваім доме святара – асабістая справа кожнага. Аднак існуе меркаванне, што людзі, якія адмаўляюцца ад душпастырскага візіту, успрымаюцца як непрактыкуючыя католікі. Ці гэта праўда?
- Тыя, хто не прымаюць святара, зазвычай і з’яўляюцца непрактыкуючымі. Я 12 гадоў хаджу па калядзе і ведаю, што вернікі, якія рэгулярна наведваюць святыню, запрашаюць ксяндза да сябе. У свой дом не клічуць тыя, каму абыякава. Людзі часам гавораць, што вераць у Бога, але не вераць у Касцёл. Але Касцёл не прыдумаў чалавек – яго стварыў Езус. І гэта не будынак і святары, а, перш за ўсё, вернікі. Чалавек лічыцца непрактыкуючым хрысціянінам не таму што не прымае ксяндза, а таму што не практыкуе сваёй веры праз малітвы, удзел у нядзельнай св. Імшы.
Бываюць таксама сітуацыі, калі пастырскі візіт для некаторых становіцца нечаканасцю. Прыгадваю выпадак, калі пазваніў у дзверы пэўнай кватэры, і мне адчыніў заспаны чалавек. Было відаць, што ён зусім не чакаў гасцей і не адразу зразумеў, хто перад ім стаіць. Калі я патлумачыў, што прыйшоў памаліцца і асвяціць жыллё, ён запрасіў увайсці. Мы доўга разважалі аб Богу, веры. Развітваючыся, я адзначыў, што перада мной стаіць зусім другі чалавек. Раней ён не адчуваў патрэбы святара ў сваім жыцці, быў далёкі ад Касцёла. Але пад уплывам Духа Святога пачаў задумвацца над пытаннямі, якія раней нават і не прыходзілі яму ў галаву.
- Вельмі часта ўзнікае пытанне: колькі ахвяраваць святару за пастырскае наведванне?
- У касцёле ніхто не выстаўляе цэнніка за паслугі святара і не называе канкрэтнага кошту, на які чалавек павінен арыентавацца. Таму адказ просты: хто колькі можа. Трэба падкрэсліць, што гэта менавіта ахвяра, дабравольны жэст, а не аплата за “працу” святара. Атрыманыя сродкі пойдуць на патрэбы парафіі: рамонтныя працы, аплату за электрычнасць, арганізацыю сустрэч, пілігрымак ды інш. Толькі невялікая частка ахвяраванняў будзе прызначана асабіста для ксяндза.
Безумоўна, мы жывём у свеце, дзе шмат што вымяраецца грашыма. Але калі гаворым аб пастырскім наведванні, павінны ставіць на першае месца не матэрыяльны, а духоўны аспект гэтай падзеі. Ксёндз прыходзіць не дзеля грошай, а каб памаліцца, паблаславіць сям’ю і асвяціць дом, каб у ім прабываў Дух Божы.
|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.