ГРОДНА
Субота,
13 красавіка
2024 года
 

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Пастырскае Слова

Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!
У святую ноч Божага Нараджэння вялікае святло заззяла над зямлёй. Адзінародны Сын Божы, Езус Хрыстус, “выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі” (Флп 2, 7) i прыйшоў у гэты свет як убогае, пакорнае, безабароннае Дзіцятка. Сапраўдны Бог стаў чалавекам, каб усяму роду людскому аб’явіць паўнату сваёй бясконцай любові.
    Падобна як пастухі з ваколіц Бэтлеема, якія ў тую ноч вартавалі свой статак, сёння мы чуем тыя самыя словы Добрай Навіны: “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк 2, 10–11). Асвечаныя святлом веры, прыбываем у стаенку і схіляем галаву перад нованароджаным Збаўцам, у абліччы якога ззяе найцудоўнейшая з таямніц: таямніца Божай любові.
Давайце даверымся гэтай любові і адкрыем сэрцы Хрысту. Няхай Той, які нарадзіўся для нас, народзіцца таксама ў нас. Дазволім Яму перамяніць сваё жыццё, напоўніць яго радасцю, надзеяй, супакоем. Няхай у нашых сем’ях, у месцах вучобы і працы, у супольнасцях, да якіх належым, і ва ўсім грамадстве будзе як мага больш узаемнай павагі, дабрыні, міласэрнасці і прабачэння. Тады мы адчуем сапраўдную радасць, якую нясе нованароджаны Збаўца.
    У поўныя радасці і хвалы святы Божага Нараджэння атачаем Вас усіх, дарагія Браты і Сёстры, сваёй малітвай і складаем самыя сардэчныя віншаванні. Няхай Езус Хрыстус кожнаму шчодра блаславіць, умацоўваючы ў веры, надзеі і любові, адорыць добрым здароўем і шчодра надзеліць усялякімі ласкамі. Няхай Новы 2017 год Панскі будзе паспяховым і шчаслівым, а кожны яго дзень праходзіць пад знакам Божай хвалы.

Аляксандр Кашкевіч,
    Біскуп Гродзенскі
   
    Юзаф Станеўскі,
    Дапаможны біскуп

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  263

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.