ГРОДНА
Аўторак,
27 лютага
2024 года
 

Слова для Жыцця (129)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    З нараджэннем Езуса ў Бэтлееме Бог пасяліўся сярод нас, каб вызваліць ад эгаізму, граху, маральнасці, д’ябальскіх подступаў: пошуку задавальненняў і поспеху любой цаной, багацця і ўлады за кошт самых слабых.
    Урачыстасць Божага Нараджэння – гэта не толькі дзень вялікай знешняй радасці, але, перш за ўсё, рэлігійная падзея, да якой патрэбна духоўна падрыхтавацца. У час Адвэнту будзем кіравацца заклікам Хрысціцеля: “Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму” (Мц 3, 3). Нам удасца гэта зрабіць, калі прааналізуем сумленне, уважліва паразважаем над сваімі паводзінамі, каб пазбавіцца ад тых грахоўных дзеянняў, якія не з’яўляюцца Божымі.
    Няхай Панна Марыя дапаможа нам годна падрыхтавацца да сустрэчы з гэтай “заўсёды большай Любоўю”, якая ў ноч Божага Нараджэння стала маленькай-маленькай, як зерне, што ўпала ў зямлю, нанова адкрыўшы чалавецтву Божае Валадарства.
        
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі”, 04.12.2016  †
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

   Марыя з моманту свайго зачацця была захавана ад першароднага граху. Дзякуючы гэтай свабодзе ад схільнасці да злога і сваёй дасканаласці Яна стала блізкай людзям. Яе адзінства з кожным чалавекам нельга ні з чым параўнаць. Бо тым, што раздзяляе і аддаляе людзей адзін ад аднаго, з’яўляецца эгаізм, які вынікае з граху і якога не было ў Марыі. Таму Яна, як Маці, не толькі любіць нас, але таксама разумее і спачувае. Праўда пра Беззаганнае Зачацце паказвае хрысціянам, якія вялікія рэчы Бог можа зрабіць для чалавека і якія планы мае адносна кожнага: давесці да паўнаты чалавечнасці і святасці.
    Углядаючыся сёння ў Найсвяцейшую Маці, усведамляем, што ў любой сітуацыі Яна імкнулася распазнаць і выканаць Божую волю. Такая пазіцыя была для Марыі крыніцай новай сілы. Для нас гэта важны напамін аб тым, што паслухмянасць Богу і Яго волі гарантуюць чалавеку шчасце ў сям’і і грамадстве.

Фрагмент пастырскага ліста на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  308

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.