ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

III Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі Ян пачуў у вязніцы пра чыны Хрыста, паслаў вучняў сваіх спытаць Яго: “Ты той, які павінен прыйсці, ці нам чакаць іншага?”. І сказаў ім Езус у адказ: “Ідзіце, абвясціце Яну тое, што чуеце і бачыце: сляпыя зноў бачаць і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна. І шчаслівы той, хто не будзе сумнявацца ўва Мне”. Калі ж яны пайшлі, Езус пачаў гаварыць народу пра Яна: “На што выйшлі вы ў пустыню глядзець? На трысціну, якую вецер хістае? На што ж вы хадзілі глядзець? На чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Тыя, хто носіць мяккія шаты, знаходзяцца ў каралеўскіх дамах. На што вы хадзілі глядзець? На прарока? Так, кажу вам, і нават больш, чым на прарока. Гэта той, пра каго напісана: «Вось Я пасылаю анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе Табе дарогу». Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не з’явіўся большы за Яна Хрысціцеля. Але найменшы ў Нябесным Валадарстве – большы за яго”.

Мц 11, 2–11


Пачатак Божага Валадарства
   Здзіўляе недавер Яна Хрысціцеля Езусу, Месіі, прыйсце якога найвялікшы прарок Старога Запавету абвяшчаў перад сваім арыштам. Гэта Ян першым назваў Хрыста Баранкам Божым, які бярэ на сябе грахі свету, назваўся нявартым развязаць раменьчык на сандалях Ягоных. Ці прарок тады сапраўды сумняваўся ў праўдзівасці Божых слоў аб Месіі? Бачым, што Ян не зразумеў да канца, кім ёсць Езус. Спадзеючыся, што Месія прыйдзе ў моцы прарока Іллі і абвесціць суд над няправеднымі, Хрысціцель выражаў спадзяванні ўсяго народа. Хрыстос, аднак, абвяшчае пачатак Божага Валадарства. Знакамі таго з’яўляюцца дзеянні Езуса, які прыйшоў не судзіць людзей, але збавіць.
    Кожны пакліканы да таго, каб гэтыя знакі праяўляліся і ў нашым жыцці. Інакш кажучы, людзі павінны будаваць Нябеснае Валадарства на зямлі разам з Езусам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.