ГРОДНА
Серада,
23 красавіка 2025 года |
Адкуль узяўся звычай ламацца аплаткай?

Традыцыя ламання аплаткай сягае каранямі ў першыя стагоддзі хрысціянства. Першапачаткова яна не была звязана з Божым Нараджэннем, а сімвалізавала духоўную камунію членаў супольнасці. З часам на вігілійную св. Імшу вернікі сталі прыносіць хлеб, якім пасля бласлаўлення дзяліліся. Яго забіралі дамоў для хворых ці тых, хто па розных прычынах не быў у касцёле, а таксама перасылалі родным і знаёмым. Гэтая практыка пачала знікаць у ІХ стагоддзі. †
Выпечка, форма якой прыгадвае сённяшнія аплаткі, з’явілася ў сярэднявеччы. Цікава, што аплаткі былі не толькі белыя, але і каляровыя. З іх рабілі святочныя аздобы.
Нельга дакладна акрэсліць, калі на нашых землях умацавалася традыцыя дзяліцца аплаткай у вігілійны вечар. Вядома, што гэты звычай прыйшоў да нас з Польшчы, дзе самае старэйшае пісьмовае ўпамінанне аб такой практыцы адносіцца да канца XVIII стагоддзя. Людзі верылі, што аплаткі забяспечаць дому дастатак і многа хлеба, што ўкінутыя ў студню крышынкі аплаткі ачысцяць ваду, а людзям гарантуюць здароўе. Часта вігілійным хлебам частавалі гаспадарчую жывёлу, лічачы, што да такога вялікага свята павінны “дакрануцца” ўсе стварэнні. Акрамя таго, аплаткай сімвалічна дзяліліся з душамі памерлых, кладучы яе на дадатковай талерцы на вігілійным стале.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.