ГРОДНА
Панядзелак,
21 красавіка 2025 года |
Як ствараюцца аплаткі?

Каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, прапануем зазірнуць у аплаткарню сясцёр назарэтанак у Навагрудку.
Першыя “навагрудскія” аплаткі пачалі выпякацца яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. Шмат вады ўцякло з таго часу. Ручное замешванне цеста адышло ў нябыт. Замест цяжкіх жалезных шчыпцоў з’явіліся сучасныя машыны. Аднак нязменным застаўся смак вігілійных аплатак, паколькі яны і надалей выконваюцца паводле традыцыйнай рэцэптуры. “Яны робяцца з той жа субстанцыі, як і тыя, што ўжываюцца падчас св. Імшаў, – распавядае с. Іерамія Кулікоўская CSFN, якая раней працавала ў аплаткарні. – Гэта род хлеба, спечанага з белай, старанна прасеянай пшанічнай мукі і вады без выкарыстання дадаткаў і кансервантаў. Сёстры вырабляюць тысячы вялікіх і малых аплатак памерамі 10х18 ці 6х10 сантыметраў. Яны прыдатныя да ўжывання на працягу 12-ці месяцаў ад моманту прыгатавання”. †

“Раней сёстры ўзбівалі цеста рукамі. Цяпер для гэтага выкарыстоўваецца машына, якая нагадвае вялікі міксер, – гаворыць с. Іерамія. – У вялікі збан уліваецца вада, потым дадаецца адпаведная колькасць мукі – і вялікая мяшалка пачынае працу. Прыблізна праз паўгадзіны правяраецца цеста. Ідэальнае – павінна мець густату смятаны”.
|

Пазней мясцовыя людзі забіраюць іх і аддаюць хатнім жывёлам”. Калі выпяканне скончана, трэба падняць ручку машыны. Тады на стальной пліце ўжо можна ўбачыць белы аплаткавы аркуш з разнастайнымі каляднымі матывамі: Святая Сям’я ў бэтлеемскім хлеўчыку, анёлы, схіленыя над малым Езусам і інш.

Сёстры назарэтанкі з навагрудскай аплаткарні падкрэсліваюць, што стараюцца ўкласці ў працу ўсё сваё сэрца. Моляцца ў інтэнцыі сямей, у якія пазней трапіць вігілійны хлеб. Таму і мы, дзелячыся з блізкімі аплаткай за святочным сталом і складаючы адзін аднаму пажаданні, давайце падумаем пра сясцёр з Навагрудка, якія гэтую аплатку для нас прыгатавалі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 255 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.