ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

20 лістапада 2016 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, людской дабрыні, поспехаў і шмат радасці. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Шчасці Божа!
Былыя парафіяне з в. Галавенчыцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваім бласлаўленнем.
Удзячныя парафіяне з Малой Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, цярплівасці, стойкасці ў святарскай паслузе, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова і добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, а Найсвяцейшая Маці трымае ў сваёй апецы.
Былыя парафіяне з Рэплі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя. Няхай Езус заўсёды Вас бласлаўляе ў душпастырскай паслузе і шчодра ўзнагароджвае за працу. Няхай кожны дзень будзе напоўнены сонцам, радасцю і шчасцем, а Панна Марыя нястомна ахінае плашчом мацярынскай апекі і любові.
Парафіяльны камітэт і вернікі з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, усмешкі на кожны дзень і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца, Пан Бог вядзе праз жыццё, а Дух Святы асвячае святарскі шлях.
Сям’я Стэцкевічаў і Васільевых
◊◊◊
Дарагія Юбіляры Здзіслава і Антоній Цыдзікі! З нагоды цудоўнай гадавіны 65-годдзя шлюбу перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Ужо шмат гадоў ідзеце поруч, пярсцёнкі Вашы працёр час, столькі нягод сустрэлі побач... Каханне, усё ж, жыве ў Вас. Ідзіце ўсцяж адной дарогай, бо Вашы мары шмат што могуць. Сто гадоў!
Дзеці, унукі, праўнукі і ўнучка Юлія з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем доўгіх гадоў жыцця, радасці і шчасця, моцнага здароўя і ўсіх Божых ласкаў. Вялікі дзякуй за бездакорную працу ў нашай парафіі. Няхай кожны новы дзень дорыць Вам толькі добрыя весткі, сэрца не кранаюць трывогі і смутак, а праца прыносіць задавальненне. Няхай наша святыня заўсёды будзе сапраўдным Божым домам, дзе не сціхае шчырая малітва, дзе кожнага прагнучага чакае Божае слова і Эўхарыстыя. Няхай Ваш шлях служэння будзе доўгім, і міласэрны Бог шчодра Вам за гэта аддзячыць. Шчасці Божа!
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Зую з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар, запалу да працы, сіл, стойкасці на выбраным жыццёвым шляху, а таксама бязмежнай радасці і сонца над галавой і ў вачах. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас кожны дзень.
Удзячныя парафіяне з Ліпнішкаў
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя віншаванні. Няхай зерне, засеянае Вамі на Божай ніве, прыносіць добры плён, Пан адорвае ўсімі неабходнымі ласкамі, у тым ліку добрым здароўем, а Дух Святы напаўняе мудрасцю, узмацняе і падтрымлівае ў цярпенні. Дзякуем за ўсмешку на твары. Нізкі паклон за працу ў нашай парафіі.
З малітвай, парафіяне з касцёла свсв. Анёлаў-ахоўнікаў у Раготне
◊◊◊
Дарагі Ксёндз Пробашч Віталій Внароўскі! У дзень Імянін і 8-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем, каб Езус дапамагаў Вам быць верным святаром. Няхай шлях, па якім крочыце за голасам Хрыста, будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а сэрца напаўняецца дарамі Святога Духа. Няхай Марыя, Маці Міласэрнасці, прытуляе Вас да сябе як любімага сына. Дзякуем за адданую працу і добрае сэрца, а таксама за любоў да кожнага з нас.
Вернікі з адэльскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем скласці сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення мар і намераў, стойкасці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай.
Валерый, Вераніка і Яна з бабуляй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сіл, радасці, шмат Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Твая паслуга будзе шчырай, сапраўднай і адданай, а Божае слова, якое абвяшчаеш, прыносіць цудоўны, шчодры плён.
Бацькі і брат з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды 15-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэ- чныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў, радасці, спакойных дзён і здзяйснення ўсіх мар. Дзякуем Вам за малітву, добрае і чулае сэрца, а таксама за тое, што заўсёды знаходзіце для нас час.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, любові, веры, надзеі, Божага бласлаўлення і дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі, а святы Заступнік нястомна чувае за плячыма праз усё жыццё. Шчасці Божа!
Вернікі з в. Моцевічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды надыходзячых Імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Дзякуем за адданую працу, мудрыя словы, клопат пра касцёл і парафію.
З малітвай і павагай, парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, Божага бла- слаўлення і людской зычлівасці. Няхай Святы Дух асвячае Ваш шлях на працягу ўсіх гадоў душпастырскай працы, Маці Божая выпрошвае сіл, цярплівасці і стойкасці ў жыцці, а Анёл-ахоўнік верна Вам служыць. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
З малітвай, Касцёльная рада, Апостальства дапамогі чысцовым душам і парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяй- снення ўсіх мар, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай міласэрнасцю, праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён, а Найсвяцейшая Маці вядзе праз жыццё.
З малітвай і павагай, Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка”, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, здароўя, радасці, душэўнага супакою, добразычлівых людзей побач, сіл і стойкасці, каб далей ісці па шляху Хрыстовага святарства. Шчасці Божа!
З малітвай, Марыя і Казімір Чайкоўскія з Новага Мішэва, Польшча
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Вітэку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Жадаем здароўя, сілы, супакою і добразычлівых людзей побач.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Воранава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і святога Заступніка, дароў Святога Духа, здароўя, радасці, сардэчных і шчырых людзей, а таксама бласлаўлёнага плёну ў душпастырскай працы.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін жадаю моцнага здароўя, стойкасці ў цяжкасцях, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці на далейшыя гады жыцця і святарскай паслугі. Няхай Бог заўсёды мае Вас у сваёй апецы. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве, Андрэй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндз Пробашчу Міхалу Ластоўскаму з нагоды 15-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, поспехаў ва ўсім, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, шчодрых Божых ласкаў, сталай апекі святога Заступніка і Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены шчасцем і радасцю, на твары заўсёды госціць усмешка, а душу ахінае супакой.
Удзячныя парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Мацкевічу з нагоды 15-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем здароўя, сіл для абвяшчэння Божага слова, радасці і няспыннай апекі Панны Марыі. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі планаў, а Святы Дух шчодра спасылае свае дары.
Вернікі з Капцёўкі
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Андрэй Агель! У бляску святасці Заступніка прагнем скласці простыя, але сардэчныя пажаданні. Здароўя, моцы, душэўнага супакою, каб доўга і добра служыць Таму, хто даў нам жыццё. Няхай бласлаўленне Хрыста пранікае ў сэрца, ахінае дабрынёй, любоўю і цеплынёй тых, каго Вы сустракаеце на сваім шляху. За кожнае слова, усмешку, зычлівасць, жэст, аказаны з любоўю, у сціплым дары складаем малітву ўдзячнасці.
Вернікі, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з парафіі Ліда-Індустрыяльны
◊◊◊
Паважанаму Айцу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды 9-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі і дапамогі Маці Божай і святога Францішка Асізскага. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, нязгасным запалам у шчырай і адданай службе Богу і людзям. Дзякуем за малітвы, зычлівасць, усмешку і добрае сэрца.
Удзячныя парафіяне са Свіслачы і Поразава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Дня нараджэння складаю сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў, добрых і шчырых людзей побач. Дзякую за духоўную апеку, навуку і малітвы.
Парафіянка
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Віктар Субель! Выказваем сардэчныя спачуванні і словы хрысціянскай падтрымкі ў сувязі са смерцю бацькі. Няхай міласэрны Бог прыме яго ў сваё Валадарства, а Вам дадасць моцы, каб перажыць цяжкую страту.
З малітвай, парафіяне з Трабаў, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Гіровічаў, Касцёльны камітэт і парафіяне з Сурвілішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму і яго родным у сувязі са смерцю бацькі перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай міласэрны Бог дадасць моцы, каб перажыць цяжар страты блізкага чалавека. Яднаемся з Вамі ў малітве за супакой яго душы.
Францішканскі ордэн свецкіх, Касцёльны камітэт і парафіяне з Вялікіх Эйсмантаў, апостальства “Маргарытка”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.