ГРОДНА
Чацвер,
23 сакавіка 2023 года |
Варта ведаць (84)
• II Еўрапейскі кангрэс у абарону хрысціян адбыўся 4–5 лістапада ў Кракаве. Яго ініцыятар прафесар Рышард Легутка запрасіў спецыялістаў з галіны міжнароднага права, замежнай палітыкі, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і высокапастаўленых прадстаўнікоў Касцёла Блізкага Усходу. Першая частка кангрэсу складалася са сведчанняў, што датычылі пераследу хрысціян. Другую частку прысвяцілі палітычным і прававым пытанням. Мэтай кангрэсу была распрацоўка напрамкаў прававой і палітычнай дзейнасці, якія могуць паўплываць на абмежаванне з’явы пераследу хрысціян.†
• Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, якая ў мінулым годзе атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры, ахвяравала частку ўзнагароджання для шматдзетнай сям’і са Слоніма. “Лічу сваім абавязкам зрабіць так, як сказана ў Бібліі: аддаць дзесяціну”. Пісьменніца дапамагла маладой сям’і Любові і Васіля Равенкаў, якія выхоўваюць шасцёра дзяцей на здымнай кватэры. Пісьменніца зрабіла ўнёсак для льготнага жылля, які сужэнцы не ў стане былі пагасіць, каб атрымаць уласную кватэру.
• Вядомы футбаліст Філіп Малрайн, які выступаў у нацыянальнай зборнай Паўночнай Ірландыі, а таксама гуляў за “Манчэстэр Юнайтэд”, рыхтуецца стаць святаром. Пасля шматлікіх кантузій Малрайн пакінуў футбольную кар’еру. Працаваў валанцёрам у шматлікіх дабрачынных арганізацыях. Затым уступіў у ордэн дамініканцаў і паехаў у Рым вывучаць філасофію і тэалогію. У верасні бягучага года ён склаў вечныя абяцанні і быў пасвечаны ў дыякана. Летам наступнага года былы футбаліст атрымае святарскія пасвячэнні.
• Распачаў дзейнасць хрысціянскі партал misyjne.pl. Гэта платформа, на якой можна знайсці інфармацыю з грамадскага жыцця, актуальныя навіны з місійных краін, з жыцця бежанцаў і пераследуемых хрысціян. Галоўны рэдактар misyjne.pl а. Марцін Вжос OMI падкрэслівае, што партал з’яўляецца адказам на заклік папы Францішка. “Мы ўстаём са зручнай канапы і хочам евангелізаваць чарговы, восьмы кантынент, якім з’яўляецца інтэрнэт. Мы як рэдакцыя збіраемся быць місіянерамі гэтай віртуальнай, яле важнай прасторы”, – адзначае рэдактар.
• У Іспаніі выпусцілі дадатак для смартфонаў “Confesor Go”. З яго дапамогай можна знайсці “бліжэйшага” спаведніка. Ксёндз – удзельнік праграмы – інфармуе аб сваёй гатоўнасці прыняць чалавека да споведзі і месцы, дзе ён знаходзіцца. Гэта неабавязкова святыня, але і, напрыклад, парк. Выбраўшы святара, карыстальнік атрымлівае інфармацыю, як лепш дабрацца да месца споведзі і колькі часу трэба на дарогу. Мабільны дадатак з’яўляецца своеасаблівым адказам на вядомую гульню “Pokemon Go”.
pch24.pl; niedziela.pl; credo-ua.org
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 284 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.