ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
Слова для Жыцця (127)

Уваскрасенне – гэта не толькі факт паўстання з мёртвых, гэта новы від жыцця, які мы адчуваем ужо сёння. Уваскрасенне з’яўляецца асновай хрысціянскай веры і надзеі. Калі б не было ніякіх спасылак на вечнае жыццё, хрысціянства было б зведзена да этыкі і філасофіі. Але пасланне веры паходзіць з нябёсаў. Яго аб’явіў Бог, і яно выходзіць за межы гэтага свету. Вера ва ўваскрасенне мае істотнае значэнне, каб кожны акт хрысціянскай любові не насіў характару эфемернасці або самамэты, але станавіўся семем, якому наканавана квітнець у садзе Божым і прыносіць плады вечнага жыцця.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 9.11.2016 †

Няма ідэальных сем’яў. У кожнай здараюцца цяжкія, прыкрыя, балючыя сітуацыі. Не заўсёды сямейнае жыццё ідзе так, як павінна. Часам складана зразумець, навошта Бог дапускае той ці іншы вопыт: цяжкую хваробу кагосьці блізкага, залежнасць, крызіс у сужэнскіх ці бацькоўскіх адносінах, матэрыяльныя цяжкасці. Як жа важна тады глядзець у духу на Святую Сям’ю і вучыцца ад яе даверу Пану, цярплівасці, пакоры, узаемнай падтрымцы, ахвярнасці і самапрысвячэнню.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас Дыяцэзіяльнай сустрэчы сем’яў у Лідзе, 12.11.2016

Кім для нас з’яўляецца Бог: суровым суддзёй ці міласэрным Айцом? Як Творца сусвету Ён дае права, якому павінна быць падпарадкавана ўсё. У той жа час чалавек мае свае жаданні. Імкнецца да неабмежаванай свабоды, прагне прыемнасцей, улады, багацця і г. д. Таму нярэдка ўспрымае Бога як нейкага канкурэнта на сваім жыццёвым шляху, часам нават як інквізітара. Воля Усявышняга здаецца яму непрымальнай і непрыязнай.
Але, як паказала яшчэ зусім нядаўняя гісторыя ганенняў на веру, там, дзе няма Бога, чалавек духоўна памірае. А Бог прысутны не толькі ў сваім слове і сакрамантах, але і ў справах міласэрнасці, аб чым сведчаць словы Езуса: “Чаго вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, таго не зрабілі Мне” (Мц 25, 45).
Фрагмент пастырскага паслання на завяршэнне Надзвычайнага юбілейнага года міласэрнасці
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 276 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.