ГРОДНА
Серада,
12 лютага 2025 года |
У будучае – з надзеяй

Абвяшчаючы Юбілейны год, папа Францішак хацеў, у першую чаргу, ахінуць нас у любоў Бога, адсланіць аблічча міласэрнага Айца, указаць на Яго адказнасць за кожнага чалавека. Для гэтага неабходна было адкрыцца на таямніцу Бога, які ў Езусе Хрысце, у Яго жыцці і навучанні, пакутах, смерці і ўваскрасенні сапраўды прагне дабра для нас і хоча бачыць усіх шчаслівымі, напоўненымі радасцю і супакоем.
Святы Айцец прыгадаў, што міласэрнасць Бога ніколі не была таннай суцехай ці агульнавядомым прыплюшчваннем вока на людскую слабасць і грэх. Яна таксама не з’яўляецца адабрэннем нашых заган. Гэта вызваленне і збаўленне чалавека, таму што Бог не лічыць сябе трыумфатарам, пакуль не ўчыніць так, што праз спачуванне і міласэрнасць знікне грэх і будзе пераможана непрыязнасць. †
Разам з завяршэннем чарговага этапа ў жыцці Касцёла заканчваюцца і надзвычайныя ласкі і прывілеі, якія ўдзяляліся ў Юбілейным годзе. Калі па розных прычынах мы не выкарысталі адпаведным чынам гэтую нагоду, ніколі не позна ыправіць сваё нядбайства. Хутка распачнецца Адвэнт, а разам з ім і новая надзея на тое, што малымі крокамі, пачынаючы ад сябе, можна паспрабаваць змяніць свет.
Давайце разам несці пасланне любові ў свет! Пастараемся быць неабыякавымі, менш сварыцца, не абгаворваць, ігнараваць плёткі, якія чуем, не прамаўляць вострых слоў. Будзем весці больш добрых размоў, любіць бліжніх, прабачаць. Галоўнае, не забывацца пра падмацаванне сваіх слоў канкрэтнымі ўчынкамі. Практычнае сведчанне жыцця, якое даём у штодзённасці, бясцэннае.
Брамы міласэрнасці зачынены, а наш Пан Езус Хрыстус і далей застаецца міласэрным.
Вучыць любіць і прабачаць. Так і мы павінны пераймаць Збаўцу, каб убачыць Яго міласэрнае аблічча і напоўніцца ласкай і супакоем.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 323 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.